Асіповіччына: пасяўная кампанія на старце

Асіповіччына: пасяўная кампанія на старце

Ураджай-2014

Калі ў мінулым годзе ў гэты час землякі і ўся краіна яшчэ змагаліся з наступствамі снежнай стыхіі, то сёлета надвор’е ўжо з сярэдзіны лютага можна назваць вясновым. А гэта значыць, ёсць усе шансы правесці сяўбу яравых у аптымальныя тэрміны.

Аб планах на вясну і падрыхтоўцы раёна да правядзення палявых работ расказвае намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар СТУРЛІС:

— У бягучым годзе плануецца атрымаць ва ўсіх катэгорыях гаспадарак 33,5 тысячы тон зерня. Усяго яравыя зерневыя і зернебабовыя на карце палёў сельгаспрадпрыемстваў зоймуць 4.620 гектараў. Значныя плошчы адведзены пад ячмень — 1.350 га, пшаніцу — 450, авёс — 420. Калі аналізаваць у цэлым, то ў агульным пасяўныя плошчы зернебабовых павялічацца да 1.300 гектараў, кукурузы на зерне — да 1.000. Больш за паўтары тысячы гектараў ворыва пойдзе пад цукровыя буракі. Насенны матэрыял гаспадаркамі падрыхтаваны. Пры абавязковых 1.465 тонах маем ужо 1.562 — 107% да неабходнасці. На 100% забяспечаны пасадачным матэрыялам для бульбяных палеткаў, насеннем шматгадовых траў.

Палявыя работы ўжо распачаліся. Так, у шэрагу гаспадарак ідзе падсеў канюшыны, закладка шматкампанентных культурных пашаў, якіх запланавана на сёлета 480 га. Для гэтага прыкладзём усе намаганні, бо якасныя сенажаці — гарант добрых надояў. У другой палове лета на маладых пашах можна будзе ўжо пасвіць жывёлу.

Азімыя выйшлі з зімы ў добрым стане, так што зараз самы час іх падтрымаць, падкарміць азотам. Для гэтага ў калгасах “Авангард”, “Карытнае”, філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” ёсць спецыяльныя агрэгаты “Раса”. Поўным ходам ідзе падрыхтоўка глебы пад сяўбу, унясенне хлорыстага калію, арганічных угнаенняў. Найбольш актыўна пачалі веснавыя палявыя работы калгасы “Карытнае”, “Новы шлях”, філіял “Белшына-агра”.

Безумоўна, без надзейных “жалезных памочнікаў” на палях планы могуць застацца толькі на паперы, таму ўжо зараз тэхніка стаіць на лінейцы гатоўнасці. Для выканання пастаўленых задач ёсць добры арсенал: 24 энерганасычаныя трактары, 16 пасяўных агрэгатаў, 18 шматкорпусных абаротных плугоў і іншае. Работа арганізуецца ў 2 змены. З прамысловых арганізацый дадаткова будзе задзейнічана 48 механізатараў і тэхніка. Пры добрым раскладзе раён можа справіцца з сяўбою за 10-12 дзён.

Не застанецца ўбаку і прафсаюз. У кожнай гаспадарцы павінны быць прыняты ўмовы спаборніцтва сярод асобных катэгорый работнікаў. У час актыўных сельгасработ для іх праду-гледжана гарачае харчаванне. Згодна з працоўнымі дагаворамі, яго аплата складзе ад 5 да 15% ад кошту. Пытанне забеспячэння спецадзеннем таксама на кантролі. І, канечне, галоўным заўсёды застаецца бездакорнае выкананне тэхнікі бяспекі — клопат аб здароўі і жыцці людзей.

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем