Падрыхтоўка тэхнікі да работы ў новым сезоне — адзін з зімовых клопатаў сельгаспрадпрыемстваў Асіповіччыны

Падрыхтоўка тэхнікі да работы ў новым сезоне — адзін з зімовых клопатаў сельгаспрадпрыемстваў Асіповіччыны

Безумоўна, у першую чаргу ўвага надзяляецца машынам, якія будуць задзейнічаны на веснавой сяўбе. Не адступаюць ад такога парадку і ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. Рамонт ідзе тут належнымі тэмпамі і сканцэнтраваны ў асноўным на мехдвары, размешчаным у цэнтры гаспадаркі.

— Усяго таварыства мае 7 энерганасычаных трактароў, 2 з якіх патрабуюць папраўкі, астатнія ўжо прайшлі планавае тэхнічнае абслу-гоўванне, — расказвае галоўны інжынер Міхаіл Чарапок. Дарэчы, былы выпускнік мясцовай школы пасля атрымання адпаведнай адукацыі па спецыяльнасці прыйшоў працаваць у родную гаспадарку, ніколькі не шкадуючы аб гэтым, і вось ужо амаль 4 гады шчыруе на яе карысць. — Да гэтых машын трэба дадаць 3 пасяўныя агрэгаты, рамонт неабходны аднаму. У спісе — па 3 глебаапрацоў-чыя агрэгаты і дыскатары,  7 абаротных плугоў і самаходны апырсквальнік. Акрамя гэтага, у наяўнасці каля 30 звычайных трактароў. Увогуле ў патрэбных для рамонту дэталях і вузлах дэфіцыту няма, галоўнае, каб былі грошы. Усяго неабходна дзесьці 50 тысяч рублёў.

Працаўнікі «ЖорнаўкаАГРА» слесар Раман Абдулхакаў і галоўны механік Уладзіслаў Дражын

Спецыялістаў, занятых на рэабілітацыйных аперацыях, пастараліся зацікавіць матэрыяльна: за кожную адрамантаваную адзінку вядзецца канкрэтная даплата. Плюс створаны ўсе неабходныя ўмовы для паўнавартаснай працы: ёсць пакой для адпачынку, падведзена цёплая вада, каб памыць рукі, майстэрні ацяпляюцца. Усе слесары і механізатары забяспечаны спецадзеннем і сродкамі абароны. Працоўны графік зручны: па 7 гадзін штодня, акрамя нядзелі. Людзі імкнуцца выканаць даведзенае заданне як мага лепш і хутчэй. Абсталяванне дазваляе тут жа, у майстэрні, ажыццяўляць зварачныя і такарныя работы, што таксама станоўча ўплывае на ўвесь працэс. Вось толькі, на жаль, патрэбны добры токар. Абяцаем яму дастойную зар-плату і сацпакет. Улічваючы ўсе абставіны, спадзяюся, што тэхніка будзе якасна нала-джана і з наступленнем сезона своечасова выйдзе на поле.

Каментарый загадчыка аддзела механізацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргея Дарафейчыка: «У раёне гатоўнасць сельгастэхнікі да веснавых палявых работ складае прыкладна 50 працэнтаў, а да 1 сакавіка павінны падысці з удвая большай лічбай. На рамонт і абслугоў-ванне неабходна 230 тысяч рублёў, у тым ліку дзесьці 100 — на ўзнаўленне энерганасычаных трактароў. Ужо цалкам абслужана 15 з 26 абаротных плугоў, 14 з 18 культыватараў і 9 дыскатараў, што складае палову з іх. Калі такія ж тэмпы падрыхтоўкі сельгастэхнікі захаваюцца і ў бліжэйшы час, можна з упэўненасцю сказаць, што нашы гаспадаркі да чарговай пасяўной прыступяць у поўным узбраенні».

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость