Па стане на ўчарашнюю раніцу ў Асіповіцкім раёне ўбрана 960 гектараў збожжавых культур, што складае 13% да запланаванага

Сярэдняя ўраджайнасць — 22,2 цэнтнера з гектара. Агульны намалот — 2 133 тоны.
Сярод гаспадарак варта адзначыць добрыя вынікі на жніве ААТ “ЖорнаўкаАГРА”: тут камбайны пабывалі ўжо на 18% належных да ўборкі плошчаў, а гэта 313 га, намалочана 901 тона зерня, а сярэдняя ўраджайнасць — 28,8 ц/га. На другім месцы па здабытках ААТ “Авангард-Ніва”: 447 тон,
27,1 ц/га.
Паралельна ідзе і ўборка рапсу. Абмалочана 825 гектараў — 87,3%, ураджайнасць — 17,4 ц/га. Цалкам ужо справіліся з гэтай задачай “Авангард-Ніва”, “ЖорнаўкаАГРА”, “ПратасевічыАгра” і “Ясеньскае”. Найлепшы вал масланасення ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, дзе намалочана 177 тон, аддача ад кожнага гектара 36,1 цэнтнера. У працаўнікоў ААТ “Авангард-Ніва” намалот таксама нядрэнны: 262 тоны з планкай 26,2 ц/га.
Самыя ж большыя плошчы пад гэту культуру былі адведзены ў ААТ “ВязаўніцаАгра” — 480 га. У названай гаспадарцы справіліся з 80% рапсавых палёў, намалацілі 786 тон, аднак з меншым плёнам — 16,4 ц/га.
Валянціна КОРБАЛЬ.
