Па стане на ўчарашнюю раніцу ў сельгаспрадпрыемствах раёна з улікам сялянска-фермерскіх гаспадарак “Садовае”, “АграАўтаНова” і “Гапаеўка” ўбрана 4 099 гектараў — 47% да запланаванага. Намалочана 9 965 тон сярэдняй ураджайнасцю 24,3 цэнтнера з гектара

А справы ў сельгасарганізацыях ідуць наступным чынам. ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 64%, зжата 1 123 га, намалочана 3 041 тона збожжа, а сярэдняя ўраджайнасць — 27,1 ц/га. “ВязаўніцаАгра”: 54%, 1 182 га, 2 399 т, 20,3 ц/га. “Авангард-Ніва”: 27%, 435 га, 1 034 т, 23,8 ц/га. “Ясеньскае”: 38%, 394 га, 741 т, 18,8 ц/га. “ПратасевічыАгра”: 37%, 350 га, 489 т, 14 ц/га.
Сялянска-фермерскія гаспадаркі: 52%, 615 га, 2 260 тон, 36,7 ц/га. Удзел фермераў у агульнай справе, як бачым, адчувальны.
Як урадзілі культуры? Азімыя жыта — 20,1 ц/га, пшаніца — 24,8, ячмень — 21,3, трыцікале — 23,8, яравы ячмень — 20,4, зернебабовыя — 24,4 ц/га. Аддача ад кожнага гектара рапсу — 22 ц/га.
Так як убрана пакуль палова плошчаў, то самая важная лічба — ураджайнасць — можа хіснуцца ў любы бок. Будзем спадзявацца, што перацягне плюс. Аднак ужо зараз можна меркаваць, што сёлетнія здабыткі будуць лепшымі, чым у мінулым годзе.
Валянціна КОРБАЛЬ
