Па стане на ўчарашнюю раніцу ў Асіповіцкім раёне ўбрана 960 гектараў  збожжавых культур, што складае 13% да запланаванага

Па стане на ўчарашнюю раніцу ў Асіповіцкім раёне ўбрана 960 гектараў  збожжавых культур, што складае 13% да запланаванага

Сярэдняя ўраджайнасць — 22,2 цэнтнера з гектара. Агульны намалот — 2 133 тоны.

Сярод гаспадарак  варта адзначыць добрыя вынікі на жніве ААТ “ЖорнаўкаАГРА”: тут камбайны пабывалі ўжо на 18% належных да ўборкі плошчаў, а гэта 313 га, намалочана 901 тона зерня, а сярэдняя ўраджайнасць — 28,8 ц/га. На другім месцы па здабытках ААТ “Авангард-Ніва”: 447 тон,
27,1 ц/га.

Паралельна ідзе і ўборка рапсу. Абмалочана 825 гектараў — 87,3%, ураджайнасць — 17,4 ц/га. Цалкам ужо справіліся з гэтай задачай “Авангард-Ніва”, “ЖорнаўкаАГРА”, “ПратасевічыАгра” і “Ясеньскае”. Найлепшы вал масланасення ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА”,  дзе намалочана 177 тон, аддача ад кожнага гектара  36,1 цэнтнера. У працаўнікоў ААТ “Авангард-Ніва” намалот таксама нядрэнны: 262 тоны з планкай 26,2 ц/га.

Самыя ж большыя плошчы пад гэту культуру былі  адведзены ў ААТ “ВязаўніцаАгра”  — 480 га. У названай гаспадарцы справіліся з 80% рапсавых палёў, намалацілі 786 тон, аднак з меншым плёнам — 16,4 ц/га.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем