На Осиповщине идет уборка зерновых культур

На Осиповщине идет уборка зерновых культур

Хлеб — справа сямейная

Дружна працуе каманда хлебаробаў у ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. Можна сказаць, па-сямейнаму. Мяркуйце самі: на камбайнах “Палессе” КЗС-12 — экіпаж у складзе Сяргея Піляка і яго дачкі Надзеі; другі ўзначальвае сын Сяргея Аляксей Піляк з напарнікам Іванам Жуком; за штурвалам наступнага “карабля ніў” упершыню працоўны дуэт Дзмітрыя і  Сяргея Міхайлавых. Побач з роднымі работа ідзе ахвотней, ды і сям’я, як ні круці, агульнай справай умацоўваецца.

— Ганаруся, што змог прывіць цікавасць да сельскай працы і тэхнікі сваім дзецям, — дзеліцца Сяргей Піляк. — І хоць Надзя дзяўчынка, аднак ёй вельмі хацелася паспрабаваць камбайнерскі хлеб, і хватку ў яе бачу. Мяркую, што не гэта будзе яе асноўным заняткам: ёсць больш жаночыя прафесіі, аднак такая практыка пэўна не пашкодзіць.

На адвозцы ў гаспадарцы адзначаюць руплівасць вадзіцеляў Сяргея Корнева і Мікалая Кайко.

Увогуле работы жорнаўскім аграрыям прадстаіць нямала: да ўборкі ў пачатку сезона належала 1 800 гектараў збожжа і зернебабовых. Распачалі з ячменю, якога тут было 700 гектараў. На сёння гэта культура ўжо ўбрана.

І калі год не зусім ячменны — відавочна, зімою месцамі расліну “прыхапіла” і яе ўраджайнасць не перасягнула 25 цэнтнераў з гектара, — то адназначна больш важкі колас выспявае ў пшаніцы, чые плошчы наступныя ў графіку жніва.

Последние новости

Общество

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “БРСМ” аб’ядноўвае 1 350 маладых людзей.

25 апреля 2026
Читать новость
Профилактика

В районе участились случаи мошенничества путем взлома учетной записи в мессенджере Telegram

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прямая линия

25 апреля 2026
Читать новость