На Осиповичских полях идет весенний сев

На Осиповичских полях идет весенний сев

Хай будзе важкім колас

Сёлета да вясенніх палявых работ гаспадаркі раёна прыступілі значна раней, чым заўсёды

Нашы хлебаробы першымі ў вобласці закончылі сяўбу ранніх яравых, чые пасевы занялі 1 121 гектар. Зараз аграрыі працягваюць засяваць палеткі іншымі сельскагаспадарчымі культурамі.

У прыватнасці, аграрыі ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ў суботу шчыравалі на адным з пратасевіцкіх палёў, куды і накіраваліся журналісты “раёнкі” разам з кіраўніком гаспадаркі Фёдарам Вараб’ём.

— Работы вядзём комплексна, — гаворыць аграрый, які аддаў працы на зямлі больш за 40 гадоў. — Уносім мінеральныя ўгнаенні пад азімыя. Падкармілі ўжо 200 гектараў сурэпіцы і працэнтаў 80 азімага жыта. На днях закончылі сяўбу яравой пшаніцы — яна размясцілася на 80 гектарах. На чарзе — ячмень. Працаваць з ім пачнём заўтра і, мяркую, што да выхадных засеем запланаваных 100 гектараў. Усяго ж у таварыстве 3 966 гектараў сельгасугоддзяў, у тым ліку кукурузы будзе 1 140.

На сяўбе заняты 9 механізатараў. Усе вопытныя земляробы, добра ведаюць тэхналагічны працэс, сочаць за тэхнікай, не дапускаюць прастояў. Адзін з іх — Анатолій Крот. Ён не першы год працуе на карысць роднага сельгаспрадпрыемства. Некалькі гадоў таму атрымаў новы энерганасычаны трактар. Падтрымлівае яго ў добрым стане, ды і нямецкую сеялку, якой ужо 13 гадоў, даглядае як асабістую. Удзень яму лёгка паддаецца палетак у         30-35 гектараў. І кантраляваць яго не абавязкова, бо спраўляецца з пастаўленай задачай заўсёды своечасова і якасна. Падвозіць насенне вопытны трактарыст Сяргей Гуркоў. За яго плячыма таксама немалы стаж работы. Наогул жа кожны працаўнік выдатна разумее, што веснавы дзень год корміць, таму і працуюць зладжана.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем