На малочнатаварнай ферме № 9 у вёсцы Каменічы Асіповіцкага раёна працуюць адказныя і адкрытыя людзі

На малочнатаварнай ферме № 9 у вёсцы Каменічы Асіповіцкага раёна працуюць адказныя і адкрытыя людзі
На малочнатаварнай ферме № 9 у вёсцы Каменічы ўтрымліваецца 340 кароў і 490 цялят ад нараджэння да 6 месяцаў. Занята на гэтым сельгасаб’екце 16 чалавек, з іх восем цялятніц.

Марына Віктараўна працуе тут даўжэй за сваіх сябровак: 13 гадоў яна загадвала фермай. Праўда, потым памяняла профіль на раслінаводства, але праз шэсць гадоў вярнулася да сваіх гадаванцаў, толькі ўжо самых юных. І зараз прымае пад сваю апеку нованароджаных бычкоў ды  цёлачак і тры месяцы гадуе іх, песціць, сочыць за здароўем,  прывучае есці.

Графік работы на ферме даволі спецыфічны: рабочы дзень Марыны пачынаецца а шостай гадзіне раніцы, а потым некалькі разоў неабходна карміць малых. А яшчэ і чысціць іх домікі. Калі ж заўважае, што хто з “падшэфных” занядужаў ці паводзіць сябе незвычайна, цялятніца тэрмінова кліча ветэрынарнага ўрача і разам рашаюць, у чым прычына і што рабіць далей.

— Кожнаму цялятку неабходна ўвага і ласка, — дзеліцца працаўніца. — Адразу пасля нараджэння кормім жывёлу малозівам, а потым пераводзім на малако, затым паступова дадаём прыкорм у выглядзе камбікорму, сена.

Прывага залежаць ад догляду і харчавання цялят. І калі яны адпавядаюць патрабаванням, жывёла расце здаровай і хутка набірае масу. У Марыны Віктараўны прыбаўкі цялят дасягаюць 860 грамаў у суткі.

Кожны дзень на золку Марына Белабародава бярэ веласіпед і спяшаецца на ферму, дзе яе чакаюць паўсотні пяшчотных істот, тыкаюцца цёплымі насамі, лашчацца. Менавіта за гэта жанчына і любіць сваю справу: хіба ж пакінеш без догляду такіх пестуноў?

 

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем