На Асіповіччыне ідзе нарыхтоўка буракоў

На Асіповіччыне ідзе нарыхтоўка буракоў

selo111

Больш за 100 тысяч тон цукровых буракоў плануецца прыняць сёлета на Асіповіцкім буракапрыёмным пункце Слуцкага цукроварафінаднага камбіната. З пачатку верасня ад трох раёнаў — Асіповіцкага, Бабруйскага і Кіраўскага — дастаўлена ўжо пятая частка ад запланаванага. Так як на Асіповіччыне пад гэтую культуру адведзены значныя плошчы — 1190 гектараў, то маем і адпаведны дзяржзаказ — 45 тысяч тон. У яго выкананні прымаюць удзел амаль усе сельгаспрадпрыемствы раёна, а таксама фермерская гаспадарка “АграАўтаНова”. Дарэчы, якраз на яе палях вырас самы багаты ўра-джай: больш за чатыры сотні цэнтнераў на круг салодкіх караняплодаў будзе абавязкова.
Штодзень на бурака-прыёмным пункце грузіцца ад 18 да 27 вагонаў, па 50 тон кожны. Пік актыўнасці ў дастаўцы буракоў чакаецца праз тыдзень-другі. Наогул, лідарства зараз трымае Кіраўскі раён, які ўжо здаў 13,5 тысячы тон. Ды і ўраджайнасць тут самая высокая. Што тычыцца Асіповіччыны, то з нашых палёў, на якіх працуюць два камбайны “Холмер” — з СВК “Калгас “Авангард” і цукроварафінаднага камбіната, — перавезена 4608 тон караня-плодаў. Першым справілася “Карытнае”. 2840 тон — такі вал атрымала гаспадарка, хоць ураджайнасцю пахва-ліцца і не можа. Праўда, за раннія тэрміны здачы калгасу павінна быць надбаўка. Актыўна ўзяліся за справу “Новы шлях” і “Чырвоны ўдарнік”, якія ўжо здалі 1276 і 489 тон адпаведна. У хуткім часе на падмогу аграрыям прыйдзе пагрузчык “Кляйн” са Слуцка. Першым па плану ў яго стаіць СВК “Калгас “Лапічы”.
Кожны сезон мае “свой бурак”. Так, у гэтым годзе чэрвеньскія дажджы і жнівеньскі засушлівы перыяд не дазволілі караняплодам набраць вялікую вагу, затое няма праблем з утрыманнем у іх цукру. Ва ўсіх гаспадарках гэты паказчык вышэй за базісны, які адпавядае 16%.
Штогод на “бураковую кампанію” ствараецца ста-більная каманда. Для перавозкі ўраджаю выдзяляюць транспарт холдынг ААТ “Аграмашсэрвіс”, Магілёўскі задняпроўскі філіял МАКК “Аблаграпрамтранс”, мясцовы аўтапарк-19. Сёлета, дарэчы, далучылася і нямала прыватнікаў з абласнога цэнтра і Клімавіч. Словам, работа ідзе ў нармальным рытме. Так яе ацэньваюць як камандзіраваныя вадзіцелі, так і працаўнікі буракапрыёмнага пункта.
На здымку: машыністы буртаўкладачных комплексаў Андрэй Зайцаў, Аляксандр Лузанаў і Пётр Барысік.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем