Асіповічы: корманарыхтоўка — задача стратэгічная

Асіповічы: корманарыхтоўка —  задача стратэгічная

Добры гаспадар ведае цану першага ўкосу, калі існуе рэальная магчымасць стварыць надзейную кармавую базу. Выкарыстаць гэты час максімальна эфектыўна — такая задача стаіць зараз перад сельгаспрадпрыемствамі раёна. Аб нарыхтоўцы кармоў на Асіповіччыне і расказвае намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Захарчук:

захарчук

— Касавіца — этап сельскагаспадарчага цыкла, якому заўсёды надзялялася належная ўвага, а сёлета, пасля асабліва складанага зімовага стойлавага перыяду, стварэнне кармавой базы набывае стратэгічную важнасць.

Для забеспячэння кармамі грамадскага статка раёну трэба назапасіць 10.041 тону сена, 111 тысяч тон — сенажу, у тым ліку 6.700 — па сучасных прагрэсіўных тэхналогіях, абмотваючы рулоны палімернай плёнкай, 107 тысяч тон — сіласу. Гэта павінна забяспечыць паказчык у 28,4 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву травяных кармоў на стойлавае ўтрыманне жывёлы. Згодна з планам, сенажаці складаюць 15.520 гектараў — на сёння скошана 2.530. Найбольш мэтазгодна спачатку прыступаць да ўчасткаў інтэнсіўных траў першых трох год выкарыстання.

Пры добрым раскладзе зялёная маса, атрыманая пры першым укосе, амаль забяспечыць патрэбу пад сена і сянаж, астатнюю колькасць трэба будзе ўзяць з наступнага кашэння. Неабходна асаблівую ўвагу звярнуць на няўдобіцы і поймы рэк. Гэтыя тэрыторыі ў нас займаюць каля 2 тысяч гектараў. Калі ўзнікне неабходнасць, падключым да дапамогі прамысловыя прадпрыемствы: мы не павінны дапусціць, каб травы перарасталі і прападалі дарма, калі іх можна пусціць у справу. Тым больш, што ніякіх выдаткаў для вырошчвання яны не па-трабавалі.

Што тычыцца сіласу, то ўжо ва ўсіх гаспадарках завершана сяўба кукурузы. “Царыцы палёў” адведзена 5.600 гектараў, з якіх 1.280 апрацаваны супраць пустазелля, а хімпраполка і падкормка культуры будзе працягвацца.

Паралельна ідзе догляд за пашамі, падсеяна сумесей шматгадовых траў 4.170 гектараў, што больш, чым планавалася першапачаткова.

Стварэнне кармавога запасу ферм сёлета ідзе дастаткова вынікова: на 1 чэрвеня нарыхтавана 304 тоны сена, 1.758 — сіласу з азімай свірэпіцы, 4.936 — сенажу, у тым ліку 1.724 — па новых тэхналогіях, тады як летась на гэты час у наяўнасці было толькі каля 3 тысяч тон сенажу. Задавальняе пакуль і якасць лугавых здабыткаў: усе адабраныя пробы, якія былі даследаваны спецыялістамі райветстанцыі па 6 паказчыках, сведчаць аб прыналежнасці кармоў да 1 класа. Трэба прыкласці максімум намаганняў, каб “зялёнае жніво” і далей было плённым.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем