Корманарыхтоўка на Асіповіччыне

У пару актыўных сельгасработ каштоўнасць кожнага працаўніка адчуваецца асабліва. Зараз адзнаку аграрыям ставіць сенажаць. І яна выдатная ў трактарыстаў-машыністаў КСУП “Вязаўніца-Агра” Дзмітрыя Карпенюка і Сяргея Стальчанкі. Дзмітрый у корманарыхтоўцы ўдзельнічае другі сезон, аднак з работай спраўляецца не горш за больш вопытных калег. Робіць ён на падборшчыку КВК-8060. Стальчанка задзейнічаны на МТЗ-1221 з прычэпам ПС-45, аператыўна дастаўляючы зялёную масу да траншэй. З такімі ўвішнымі гаспадарамі можна быць перакананым: жывёла ўзімку будзе добра накормлена.