Клапоцяцца аб пагалоўі

Клапоцяцца аб пагалоўі

На мінулым тыдні прайшоў традыцыйны конкурс-агляд тэхнікаў па штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёл — спецыялістаў, ад якіх напрамую залежыць прадукцыйнасць статкаў сельгаспрадпрыемстваў.

На прафесійным спаборніцтве прысутнічалі начальнік аддзела па ўзнаўленні статка РУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» Алена Маслак і заатэхнік-селекцыянер прадпрыемства Валянціна Масквіна.

Удзельнікі конкурсу адказалі на шэраг тэарэтычных пытанняў, а ў ходзе практычнай часткі расказалі парадак дзеянняў, якія яны выконваюць у сваёй будзённай рабоце. Усе спецыялісты прадэманстравалі добрыя веды і вопыт, таму барацьба за лідарства была напружанай. У выніку першае месца заняла Людміла Доўнар з ААТ «Авангард-Ніва», другое — Людміла Жалязняк з сельгаспрадпрыемства «Вязаўніца-Агра», на трэцяй прыступцы Святлана Белавушка, якая прадстаўляла ААТ «ЖорнаўкаАГРА». Праца гэтых спецыялістаў была адзначана і Падзякай старшыні абкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксея Рымшы. Людміла Доўнар, якая адпрацавала ў гаспадарцы 20 гадоў, атрымала яшчэ і Падзячны ліст старшыні райкама прафсаюза Святланы Сідоранка, а таксама каштоўны падарунак. Усе ўдзельнікі былі заахвочаны прадуктовымі наборамі ад філіяла «Асіповіцкі» ААТ «Бабушкина крынка», а таксама Ганаровымі граматамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і падарункамі ад сваіх прадпрыемстваў.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем