Камбайны выйшлі ў поле

Сёлета, дзякуючы спякотнаму надвор’ю, зернеўборачныя камбайны выйшлі ў палі раней, чым звычайна. У бліжэйшыя дні ўборку ўраджаю пачнуць усе сельгаспрадпрыемствы Асіповіччыны. Усяго па раёне трэба ўбраць больш за тысячу гектараў азімага ячменю і столькі ж гектараў азімага рапсу.
Распачалі жніво ў раёне аграрыі ААТ “Вязаўніца-Агра”. Учора да гэтага сельгаспрадпрыемства далучыліся і хлебаробы ААТ “ПратасевічыАгра”. Механізатар гаспадаркі Уладзімір Венгура адным з першых прыступіў да ўборкі азімага ячменю. За яго плячыма не адзін дзясятак жніўных сезонаў, і кожнае новае поле ён сустракае з прафесійным спакоем.
Алена Суета
