Как рождается овсянка в Осиповичах

Как рождается овсянка в Осиповичах

У адным з шасці цэхаў вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” выпускаюцца аўсяныя крупы

Размешчаны крупацэх на пяці паверхах, дзе працуе 16 чалавек, якія добра ведаюць сваю справу. Сярод іх аператары па перапрацоўцы зерня, выбайшчыкі, лабаранты і майстры. Кожны адказвае за канкрэтны ўчастак работы, а ўсе разам на працягу месяца выпускаюць прыкладна 840 тон гатовага прадукту.

Старший мастер Дмитрий Лапаник и сменный мастер Татьяна Ткачева

— Тэхналагічны працэс добра наладжаны і адпавядае сучасным патрабаванням, — гаворыць Таццяна Ткачова. — Спачатку ідзе ачыстка аўса ад смецця на сепаратары і дробнага зерня на элеватары. Адабраная сыравіна па транспарцёрнай стужцы паступае ў крупацэх. На лініі апрацоўкі аўса адбываецца пазбаўленне зерня ад плёнак і варсінак пасродкам лушчэння, крупа прапускаецца праз сепаратар, дзе ачышчаецца ад прымесяў і дробных фракцый, і фотасепаратар, дзе адбываецца аддзяленне прымесяў, якія адрозніваюцца па колеры, выбай гатовай прадукцыі, яе ўпакоўка і маркіроўка. Кожныя дзве гадзіны вырабляемы прадукт правяраецца лабарантамі на якасць. За функцыянаваннем машын уважліва сочаць аператары і прадухіляюць збоі ў рабоце. З даведзеным планам спраўляемся своечасова. Дарэчы, такі від круп, а іменна недраблёных першага гатунку, зараз вырабляецца ў нашай краіне толькі ў Асіповічах. Большая частка накіроўваецца ва Украіну, у заказчыках таксама і Сербія. У невялікіх аб’ёмах крупу купляе і адно з беларускіх прадпрыемстваў.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем