Как обстоят дела с кадрами в сельхозорганизациях Осиповичского района

Как обстоят дела с кадрами в сельхозорганизациях Осиповичского района

Моладзь

Едзем на сяло?!

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна заўсёды адчуваюць пэўны кадравы голад. І гэта нягледзячы на тое, што кожны год на Асіповіччыну прыязджаюць маладыя спецыялісты. Сёлета, напрыклад, іх чакаецца больш за два дзясяткі чалавек

Як працуецца маладым работнікам сельгаспрадпрыемстваў, як яны бавяць вольны час, ці звязваюць сваю будучыню з гаспадаркамі — пацікавілася ў моладзі дзяржаўнага прадпрыемства “Вязаўніца-Агра” начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Жанна Сандрос, якая наведала аграгарадок з планавым візітам.

У адным з кабінетаў госцю сустрэлі тры маладыя інжынеры. Інжынер па ахове працы і пажарнай бяспецы Ілля Гоцін два гады таму па мэтавым накіраванні скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Але непасрэдна ў гаспадарцы адпрацаваў толькі каля года, бо амаль адразу быў прызваны ў армію. І хоць вырас у суседняй вёсцы, але ўладкоўвацца ў аграгарадку не збіраецца: паспеў займець уласную сям’ю. Жонка Іллі ў Бабруйску, мяняць гарадское жыццё на вясковае не жадае, хоць і прапаноўвалася службовая кватэра ў Вязаўніцы, ды і сам малады муж марыць аб кар’еры праграміста. А таму сваю работу ў сельгаспрадпрыемстве лічыць часовай.

У той жа гаспадарцы працуе вядучым інжынерам па ахове працы Павел Ялінскі. Ён ахвотна расказвае пра гаспадарку, праяўляючы жывую зацікаўленасць яе лёсам. Работа яму падабаецца. Як і калега, вырас ў вёсцы, але ў далейшым таксама хоча стаць гарадскім жыхаром. Балазе, спецыяльны аўтобус штодня падвозіць работнікаў з райцэнтра на работу і назад. Адным словам, зроблена шмат, каб моладзь, якая працуе ў сельскай гаспадарцы, мела камфортныя ўмовы пражывання, а таксама магла максімальна разнастайна бавіць свой вольны час. У гаспадарцы ёсць і жыллё, якое прадастаўляецца маладым спецыялістам. Але не занадта многа жадаючых ім скарыстацца. Хтосьці жыве з бацькамі, іншыя ствараюць пару і шукаюць сабе жыллё самастойна, некаторыя здымаюць кватэры ў Асіповічах ці Бабруйску. А, адпрацаваўшы належны тэрмін, і наогул з’язджаюць.

Асіпаўчанка Алеся Мундзяла працуе інжынерам па пажарнай бяспецы і ахове навакольнага асяроддзя. Набыўшы неабходны вопыт, таксама марыць стаць галоўным інжынерам, але ўжо не ў “Вязаўніцы-Агра”…

У гаспадарцы паведамілі, што з інжынернымі кадрамі праблем асаблівых няма, а вось заатэхнікі і ветурачы патрэбны заўсёды, вакансіі цалкам не закрываюцца. Але моладзь, якая атрымала адпаведную прафесію, у вёску, нават размешчаную ў цудоўным месцы, з добрымі аўтамабільнымі зносінамі, ехаць не спяшаецца: няма матывацыі.

Юнакоў і дзяўчат цягне да жыцця ў горадзе, бо лічаць, што там больш цікава можна правесці вольны час, шмат разнастайных месцаў адпачынку. Ды і працаваць непасрэдна з жывёлай на ферме — занятак не для кожнага. А таму маладыя спецыялісты і паглядаюць у бок горада. З іх адукацыяй можна ўладкавацца на прадпрыемства іншага профілю.

Жанна Васільеўна ўважліва выслухала спецыялістаў гаспадаркі. Пагутарыла з маладымі работнікамі і іншых сельгаспрадпрыемстваў, каб пасля зрабіць пэўныя высновы, разам з кіраўнікамі пашукаць сродкі матэрыяльнага і маральнага заахвочвання, а таксама прадумаць падбор кандыдатур для мэтавага накіравання ў навучальныя ўстановы адпаведнага профілю ў будучым.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость