Итоги работы сельского хозяйства в Осиповичском районе за 2020 год

Итоги работы сельского хозяйства в Осиповичском районе за 2020 год

Жывёлагадоўля

Рухацца ў зададзеным кірунку

Мінулы год для асіповіцкіх сельгасвытворцаў адзначыўся станоўчым вынікам па ўсіх пазіцыях. Але некаторыя праблемы па-ранейшаму не выпраўлены

У якім кірунку трэба дзейнічаць спецыялістам жывёлагадоўлі сёлета, даведаліся ў намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алены Кадуш.

— Выканаць распрацаванае заданне па вытворчасці і асемяненні матачнага пагалоўя магчыма, але неабходна забяспечыць жорсткую выканаўчую тэхналагічную дысцыпліну. Асноўная роля кіраўніка гаспадаркі — стварыць спрыяльныя ўмовы для вытворчасці і тады ўжо патрабаваць ад работнікаў пэўных вынікаў.

У гаспадарках раёна рэгулярна праводзяцца супрацьэпідэмічныя работы, навучанне новым тэхналогіям даення і іншаму. Аднак застаецца актуальнай праблема са спецыялістамі. Справа ў тым, што з навучальных устаноў часам прыходзяць ветурачы, якія губляюцца пры выглядзе каровы, баяцца падысці да яе, не гаворачы ўжо пра тое, каб зрабіць укол ці іншую маніпуляцыю. У іх амаль што няма практыкі зааветслужбы. Як вынік — жывёле не аказваецца своечасовае лячэнне. Канечне, гутарка не аб усіх. Прыкладам адказнага ветурача, які ўжо здолеў сябе зарэкамендаваць з добрага боку, з’яўляецца Наталля Цалко з ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. Яна вельмі граматна арганізавала работу, пільна сочыць за новымі тэхналогіямі і прымяняе іх на практыцы. Аднак гэта адзінкі. Таму гаспадаркі вымушаны вяртацца да старых кадраў. Так, у ААТ “Авангард-Ніва” працуе ветурач-пенсіянер Людміла Кузьміных, а ў ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” — заатэхнік Таццяна Калацілка. Трэба адзначыць, што работа ў жывёлаводаў вельмі цяжкая і  ненарміраваная, але яны не адмаўляюцца ад яе, нягледзячы на тое, што ўжо выйшлі на заслужаны адпачынак. Ведаюць, наколькі важная і неабходная гэта праца, прымаюць адказнасць за кожную жывёлу, дзеляцца сваімі вопытам і ўменнямі. Хочацца, каб у раёне было як мага болей такіх самаадданых спецыялістаў.

Што тычыцца зімовага ўтрымання БРЖ, дык тут вялікіх парушэнняў не было. Маніторым усе фермы па 2-3 разы ў тыдзень. Канечне, падчас моцных маразоў на фермах узнікалі невялікія праблемы, але работнікі адразу іх ліквідавалі. Увогуле, калектывы сельгаспрадпрыемстваў праявілі сваю згуртаванасць у складаны перыяд, што таксама з’яўляецца добрым паказчыкам.

Дарэчы, летась пераведзены ў сучасныя фермы кароўкі МТК “Жорнаўка” і МТФ № 8 філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. ААТ “ЖорнаўкаАГРА” вядзе будаўніцтва памяшканняў для ўтрымання маладняку. Работы намечана шмат, і гарантаваць поспех могуць толькі беражлівыя адносіны да жывёлы.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем