Хлебаробы Асіповіччыны першымі ў вобласці завяршылі жніво

Хлебаробы Асіповіччыны першымі ў вобласці завяршылі жніво
Хлебаробы Асіповіччыны першымі ў вобласці завяршылі жніво
Гэта вынік агульнай працы ўсіх работнікаў гаспадарак: аграномаў, камбайнераў, механізатараў, вадзіцеляў… Ланцужок можна працягваць яшчэ доўга. Галоўнае, што кожны зрабіў істотны ўнёсак.
І калі камбайнеры былі сканцэнтраваны на якаснай уборцы збожжа, вадзіцелі ўсю сваю ўвагу, майстэрства і вопыт накіроўвалі на перавозку ўраджаю ад камбайнаў на зернесушыльныя комплексы.

Гэта на першы погляд здаецца, што нічога складанага ў такой працы няма, тым не менш вадзіцель адказвае за машыну і яе спраўнасць, за зерне, якое трэба перавезці. Прычым перавезці так, каб не разгубіць, не сапсаваць, бо гэта — хлеб, напрацаваныя тоны і, адпаведна, заробак.

Днямі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Сідоранка ўручыла ўзнагароды вадзіцелю ААТ “Авангард-Ніва” Пятру Жуку, які падчас уборачнай перавёз больш за тысячу тон збожжа.

Пётр Віктаравіч з тэхнікай на “ты” ўжо даўно: яшчэ юнаком дапамагаў бацьку-трактарысту. І, нягледзячы на тое што закончыў тэхнікум па спецыяльнасці “аграном”, усё ж такі пасля арміі 35 гадоў таму ўладкаваўся менавіта механізатарам. Адразу гэта быў саўгас “Асіповіцкі”, дзе працаваў яго бацька, потым перайшоў у Карытнае, калі пабраўся шлюбам з мясцовай жыхаркай. Сям’я выгадавала трох сыноў. Дынастыі сярод працаўнікоў гаспадарак далёка не рэдкасць. Вось і ў сям’і Жукоў абодва сыны пайшлі па слядах бацькі і сталі механізатарамі, а падчас жніва перасаджваюцца ў кабіну камбайна, трэці зараз служыць у арміі. Васіль Жук знаёмы нашым чытачам, бо ўжо не раз раёнка пісала пра яго дасягненні падчас жніва. Згадзіцеся, даволі сімвалічна, калі сыны абмалочваюць зерне, а бацька адвозіць новы ўраджай на склад.

 

 

Последние новости

Спорт и туризм

Осиповчанка Татьяна Гурская стала первой на ультрамарафоне «ПОБЕДА-80»!

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи Республики Беларусь

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Осиповичский райисполком принял решение возобновить отопительный сезон для объектов социальной сферы

12 мая 2025
Читать новость
Профилактика

Весна, холода, безопасные дома…

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Ждать ли потепления? Прогноз погоды на неделю с 12 по 18 мая

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем