Горячее питание работники полей в Осиповичском районе получают несколько раз в день

Горячее питание работники полей в Осиповичском районе получают несколько раз в день

Сельская гаспадарка

Абед па распарадку

Вядома ўсім, добры работнік — сыты работнік. А калі працуеш на свежым паветры ды яшчэ ў той час, калі дарагая кожная хвіліна, то тут без падтрымкі не абысціся. Падсілкавацца ў полі, амаль не адрываючыся ад рабочага працэсу, дапамагаюць працаўнікі “нябачнага фронту” — павары.

Дзень у сталовай ААТ “Авангард-Ніва” пачынаецца ў 6.15 — 6.30. І ўжо а дзявятай гадзіне ў памяшканні адчуваюцца смачныя пахі. Гаспадараць тут Раіса Ісайка і Галіна Мінакова. Сказаць, што работы шмат — не сказаць нічога. Трэба накарміць 51 чалавека, а ў дзень гэта больш за 200 порцый. Шчыра кажучы, дагэтуль ніколі не задумвалася, што за дзевяць-дзесяць гадзін дзве жанчыны могуць прыгатаваць столькі ежы, дарэчы, на чатырох канфорках. Не сакрэт, што амаль кожная гаспадыня час ад часу задумваецца, як смачна і разнастайна накарміць сям’ю. Але такія маштабы пад сілу не кожнаму, асабліва чалавеку, які знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Напэўна, справа ў тым, што гэтыя жанчыны маюць асаблівую загартоўку, бо наўрад ці моладзі будзе па сілах такі напружаны графік, улічваючы ўмовы і шматнакіраванасць працы.

Распарадак тут строгі: у 11 гадзін Галіна Яўгеньеўна ад’язджае на палі, а Раіса Андрэеўна за-стаецца гатаваць і адначасова карміць жывёлаводаў. Дарэчы, ніякіх памочнікаў у жанчын няма: самі забяспечваюць чысціню працоўнага месца і сталовай у цэлым, чысцяць агародніну, раздаюць порцыі наведвальнікам, мыюць посуд. Усё гэта трэба рабіць у хуткім тэмпе, бо ўжо ў 16 гадзін машына з вячэрай адпраўляецца на пашы да пастухоў.

— Зараз, калі ідзе нарыхтоўка зялёнай масы, адвозім ежу яшчэ і ў 18 гадзін тым, хто задзейнічаны на закладцы сянажных траншэй, — расказвае Раіса Андрэеўна. — Працоўны тыдзень атрымліваецца 6 дзён амаль па дванаццаць гадзін. Раней з намі працавала Надзея Малевіч, але зараз яна дае нам толькі па адным выхадным дні.

Меню складаем на два тыдні, але рэгуліруем у залежнасці ад наяўных прадуктаў. Да таго ж халадзільнік маем звычайны, як у любой гаспадыні на кухні. Таму адразу шмат прадуктаў не заказваем. Лепш дастаўляць часцей, але свежае. Канечне, ужо цяжка рабіць удзвюх. Мне 59, а Яўгеньеўне — 70. Але нічога не зробіш — трэба накарміць мужчын. Шкада, што моладзь не прыходзіць. Мы, як кава “тры ў адным”, выконваем шмат функцый.

Нягледзячы на напружаны графік, жанчыны па-спяваюць і асабістую гаспадарку ўладкаваць. Гадуюць курэй ды свінак, саджаюць агародніну і, канечне, кветкі, каб прыгожа было навокал і воку адпачынак.

А як у суседзяў?

Іну Гайкевіч, повара ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, сустрэлі ў дарозе. Дакладна кажучы, “злавілі”. Жанчына развозіла гарачыя абеды работнікам на палях. “Кропак” дастаўкі ў яе каля 16, таму доўга на адным месцы не застанешся. Гарачае харчаванне працаўнікі палёў атрымліваюць два разы на дзень. Кормяць па-гаспадарску: свежымі наварыстымі супамі, другія стравы таксама разнастайныя і ў абед, і на вячэру. Ёсць і “фірменная” — беляшы. Порцыя немаленькія: па 500 грамаў, — хапае, каб падсілкавацца. Чай, пакуль спякотна, раздаюць халодным. У наяўнасці ўсё неабходнае: посуд, спецыяльныя тэрмасы для ежы, цырата, сурвэткі, папяровыя рушнікі і каністра з вадой, каб рукі памыць. Скаргаў з боку, так сказаць, спажыўцоў на якасць харчавання не паступала. Выключна словы падзякі. Хуценька падсілкаваўшыся, земляробы зноў садзяцца за руль. А Іна Мікалаеўна працягвае свой шлях ад поля да поля.

Усяго ж гаспадыні сталовай сельгаспрадпрыемства Наталля Лабада, Людміла Корсук і Іна Гайкевіч кормяць амаль 70 чалавек. Спіс немалы, аднак жанчыны паспяваюць не толькі пачаставаць сваіх “падапечных”, але і працоўнае месца ўтрымліваць у парадку, падрыхтоўваць прадукты для страў, якія ўваходзяць у меню на дзень, рабіць нарыхтоўкі. І ў такім рытме ўсю змену. Як павары спраўляюцца, вядома толькі ім. Мабыць, і тут ёсць свая асабістая загартоўка: на траіх амаль 50 гадоў кухарскага стажу, усе на заслужаным адпачынку.

Дастаўка харчавання апоўдні і ўвечары на непасрэдныя месцы працы людзей, задзейнічаных на корманарыхтоўцы, і пастухоў забяспечваецца на дзвюх машынах. І, калі Людміла Корсук і Іна Гайкевіч ад’язджаюць на палі кожная ў сваім напрамку, Наталля Віктараўна працягвае завіхацца на кухні.

— Мне тут падабаецца, — расказвае загадчыца. — Ёсць усё неабходнае: духавая шафа, электрапатэльня, памяшканні для асобнага захоўвання прадуктаў харчавання. Меню складаю сама кожны дзень, стараюся, каб стравы былі разнастайнымі і адпавядалі густу земляробаў. Работы, канечне, шмат, але зараз мне нават лягчэй. Справа ў тым, што раней працавала ў сталовай лапіцкай гаспадаркі. Вось там я была адна: і гатавала, і прыбірала, і ежу развозіла. А тут у мяне яшчэ два кухары. Канечне, моладзь сюды не спяшаецца. І не дзіўна, бо ў іх дзеці маленькія, хочацца больш часу праводзіць з сям’ёй, а ў нас тут ніводнага выхаднога няма. Адпачывалі толькі на Вялікдзень ды Радуніцу. Але мы не шкадуем: добрую справу робім.

Пасля размовы з паварамі абедзвюх сталовых засталіся самыя прыемныя ўражанні. Пры нялёгкай працы жанчыны сталага ўзросту захоўваюць добры настрой, жартуюць і выпраменьваюць сардэчную цеплыню, маюць неад’емнае жаданне накарміць, падтрымаць усіх, хто побач. Яны як байцы нябачнага фронту, таксама дапамагаюць у барацьбе за ўраджай, але па-свойму, па-жаночаму.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем