Гаспадары поля

Гаспадары поля
Ідучы ўчарашняй раніцай на работу, працаўнікі ААТ “ЖорнаўкаАгра” Аляксей Басякоў і Мікалай Мацюшонак пэўна не планавалі фотасесію, бо планы зараз у іх зусім іншыя — як мага раней вывесці тэхніку ў поле, каб не ўпускаць спрыяльных для сяўбы тэрмінаў.
Журналістам пашанцавала, што мужчыны спыніліся на запраўку насеннем магутнай сеялкі RABE Mega Seed, інакш наўрад ці ўдалося б іх “выманіць” з трактара: для земляробаў зараз дарагая кожная хвіліна. І тут не паспрачаешся: што праўда, то праўда.

“ЖорнаўкаАгра” заўсёды славілася добрымі механізатарамі. Яны ў гаспадарцы моцнае звяно. Сяўба ж — цалкам камандная работа, якая патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі і зладжанага выканання. Непасрэдна палеткі ўзворвалі, дыскавалі Сяргей Мурашка, Уладзімір Клунко, Анатоль Абдулхакаў, Арцём Ждановіч. На “Расе” ўносіў комплексныя ўдабрэнні Сяргей Піляк, а падвозіў раствор спажыўных рэчываў для глебы Уладзімір Збанок.

— Кожная пасяўная звязана з пэўнымі відамі на будучы ўраджай. У гэтым сезоне плануем  атрымаць на 20 працэнтаў вышэйшую ўраджайнасць, чым летась, — падзяліўся кіраўнік сельгаспрадпрыемства Алег Ляшчынскі. — Работы хапае: калі браць яравы клін, то гэта 500 гектараў ячменю, што на 320 больш, чым у мінулым годзе, 50 га — трыцікале, 80 — гароху. Значна, на 320 гектараў, павялічаны і плошчы пад кукурузу, якая сёлета зойме 1 450 га, у тым ліку 150 — на зерне. З мэтай узмацнення кармавой базы правядзём перазалужэнне, адвялі 130 га пад люцэрну. Робім усё неабходнае для найлепшага канчатковага выніку. Умовы для людзей створаны, заробак за інтэнсіўную працу таксама павінен быць дастойны.

Даведка «АК». На ўчарашнюю раніцу ў раёне пасеяна 1 912 гектараў ранніх яравых культур, што складае 93% да запланаванага. Першымі справіліся з сяўбой збожжа КСУП “Ясеньскае” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, у стадыі завяршэння гэта работа ў “Вязаўніцы-Агра”. Таксама на палях ідзе другая падкормка азімых культур. Вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу аднагадовых і кукурузы, якая сёлета зойме больш за шэсць тысяч гектараў.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем