Галоўнага агранома ААТ “Ясеньскае” Наталлю Пячонку не засмучае, што адпачынак “свеціць” толькі ў лістападзе

Галоўнага агранома ААТ “Ясеньскае” Наталлю Пячонку не засмучае, што адпачынак “свеціць” толькі ў лістападзе

І ў мінулым годзе, і сёлета. І да таго часу, пакуль лёс будзе звязаны з сельскай гаспадаркай. Можна, канечне, выбраць яшчэ і больш халодныя месяцы. І хоць дзяўчына пакуль што малады спецыяліст, але мае цвёрдае разуменне таго, што гэта акалічнасць звязана са спецыфікай работы. Таму яе не засмучае ў гарачую пару працягласць рабочага дня да самага змяркання і адсутнасць выхадных дзён.

 Сама родам з суседняй Кіраўшчыны. Пасля заканчэння Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа атрымала накіраванне на Асіповіччыну. І першае працоўнае месца не расчаравала, што важна.

Канечне, спачатку было не тое каб цяжка, але складана, — успамінае Наталля. — Аднак старэйшыя калегі і кіраўніцтва гаспадаркі дапамаглі адаптавацца на новым месцы, увайсці ў прафесію і адчуць поле сваім. У першыя месяцы работы неяк было шмат часу, а зараз і хвілінкі вольнай не знойдзецца. З жыллём праблем не ўзнікла: знайшла яго самастойна, а прадпрыемства кампенсуе выдаткі на наём. Заробак таксама задавальняе — для старту лічу нядрэнным.

Па ўсёй верагоднасці, не толькі гаспадарка прыйшлася даспадобы маладому спецыялісту, але і малады спецыяліст гаспадарцы: ужо праз год працы дзяўчыну прызначылі галоўным аграномам. І цяпер ад яе кампетэнтнасці залежыць агульны поспех на палях. Безумоўна, справа адказная.

 Планы? Атрымаць ад ясеньскіх палёў максімальна высокую аддачу. Такую, на што здольна гэта зямля. Канечне, хацелася б, каб гаспадарка вынайшла магчымасці набыць дадатковую тэхніку. Не былі б лішнімі энерганасычаны трактар, агрэгат для падрыхтоўкі глебы. З цягам часу можна было б пашырыць асартымент вырошчваемых культур, дадаўшы да сённяшняга спісу бульбу, буракі сталовыя і цукровыя. Усё гэта — у перспектыве. А сёння думкі і намаганні галоўнага агранома канкрэтна накіраваны на ўраджай-2025. Азімы клін складае 780 гектараў. У пэўнай ступені новаўвядзеннем будзе тое, што зноў на палетках вясною расцвіце рапс — яго пасеяна 150 га. Працэс працягваецца!

Последние новости

Образование

Сярод прафесій, якія набываюць выпускнікі Асіповіцкага дзяржаўнага каледжа, ёсць слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці

28 сентября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

562 тоны намалочанага збожжа. Такі працоўны вынік атрымаўся сёлета ў экіпажа камбайна КЗС-1218 у складзе старшага камбайнера Паўла Грыцкевіча і памочніка камбайнера Аляксандра Кірычэнкі з ААТ “ВязаўніцаАгра” пасля ўборкі ніў

28 сентября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Галоўнага агранома ААТ “Ясеньскае” Наталлю Пячонку не засмучае, што адпачынак “свеціць” толькі ў лістападзе

28 сентября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Адзін з самых значных аб’ектаў, ад якіх залежыць захаванне ўбранага збожжа, — зернесушылка. У ААТ “ЖорнаўкаАГРА” іх дзве. З работай лапіцкай пазнаёміліся бліжэй

28 сентября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

У ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” сёлета важным удзельнікам корманарыхтоўкі быў трактарыст-машыніст Андрэй Пратасіч

28 сентября 2024
Читать новость
Актуальнае

Аб ходзе спраў у аграрнай галіне расказаў намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Андрэй Арленка

28 сентября 2024
Читать новость

Рекомендуем