Фитосанитарная обстановка озимых культур на Осиповщине

Фитосанитарная обстановка озимых культур на Осиповщине

Сельская гаспадарка

Зімовы перыяд на засеяных палях

Кантроль за раслінамі падчас зімоўкі — справа адказная. Ведаючы правільную ацэнку стану азімых культур і дакладную характарыстыку жыццяздольнасці пасеваў, можна скарэкціраваць комплекс агратэхнічных мерапрыемстваў вясной. Летась сельгаспрадпрыемствамі раёна было засеяна 7 623 гектары азімых зерневых культур. Як перазімаваў будучы ўраджай, расказала вядучы аграном — дзяржінспектар раённай  інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Настасся Цераш:

Тэмпература паветра, снежнае покрыва і яго стан, а таксама тэмпература і глыбіня прамярзання глебыасноўныя метэаралагічныя фактары, ад якіх залежыць перазімоўка азімых культур.

У канцы снежня ў раёне на палях зза чаргавання слаба адмоўнай тэмпературы паветра ўначы і адліжнай днём, а таксама дажджоў з’явілася невялікая прыцёртая ледзяная корка таўшчынёй 1 см. Студзень характарызаваўся кантрасным надвор’ем пры рэзкім пахаладанні ў сярэдзіне месяца і лішкам ападкаў. Снежны полаг, які ўсталяваўся, абараняў расліны ў моцныя маразы. На працягу месяца тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых зерневых культур і каранёвай шыйкі шматгадовых траў утрымлівалася каля нулявой адзнакі, што значна вышэй аптымальных для перазімоўкі значэнняў.

Павышаныя тэмпературы глебы пад снежным покрывам і слабым прамярзанні актывіруюць у раслін працэсы дыхання, якія суправаджаюцца расходам назапашаных спажыўных рэчываў. Працяглае захоўванне такога аграметэаралагічнага становішча можа прывесці да спусташэння азімых культур. Аслабленыя пасля зімоўкі расліны больш схільныя да захворванняў, а таксама меней устойлівыя да неспрыяльных фактараў асяроддзя (напрыклад, вяртанне халадоў або недахоп снегу).

Пасевы азімых зерневых культур увайшлі ў зіму ў стадыі 2-3 лістакушчэння. Азімыя рапс і сурэпіца спынілі вегетацыю ў стадыі ўтварэння ліставой разеткі.

Даць папярэднюю ацэнку стану пасеваў у перыяд перазімоўкі дазваляе маналітны метад. Так, маналіты адбіраліся ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна. Усяго абследавана 1 722 га азімых зерневых, 422 га рапсу і 35 га сурэпіцы. Адрошчванне маналітаў, праведзенае ў трэцяй дэкадзе студзеняпачатку лютага, паказала, што ўзгаданыя расліны ў асноўным жыццяздольныя. Назіралася поўнае адрастанне культур у маналітах.

Гібель азімых раслін не адзначана. Паражэнне снежнай цвіллю зерневых у раёне выяўлена на 47% абследаваных плошчаў, сопкай расой — на 35%. Максімальны працэнт пашкоджаных раслін сустракаецца на пасевах азімай пшаніцы ранніх тэрмінаў сяўбы ў ААТАвангардНіва” іЖорнаўкаАГРА”. Сярэднеўзважаны працэнт пашкоджання азімага трыцікале ва ўсіх гаспадарках раёна — 20. Захворванне праяўляецца ў выглядзе адзінкавых плям.

Паражэнне раслін азімай сурэпіцы снежнай цвіллю пры абследаванні ў маналітах адзначана на 35 га. Сярэднеўзважаны працэнт пашкоджаннай культуры — 15. Далейшае развіццё хвароб і стан пасеваў пакажа другі тур маналітаў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость