Экзатычны жыхар у Асіповіцкім раёне

Экзатычны жыхар у Асіповіцкім раёне

Прыгожы восеньскі дзень. Канец рабочага дня, але на сядзібе жыхара Карытнага Iгара Чаропкі яшчэ кіпіць работа: у сяле яе заўсёды хапае. Гаспадар заняты добраўпарадкаваннем дома, які не так даўно купіў. Наогул жыць і працаваць на вёсцы яму падабаецца. Мае некалькі дзясяткаў гектараў зямлі — вырошчвае там сельскагаспадарчыя культуры. Але не гэта прывяло сюды, на вуліцу з мілай назвай Сонечная. У Iгара Аляксандравіча незвычайнае захапленне: увесь вольны час аддае зносінам з самай буйной птушкай на зямлі.

Разам ідзем у бок загона, дзе пакуль што праводзіць яна свае будні — зімаваць будзе ў хляве. I вось яна — «гераіня»: высокая асобіна з доўгай шыяй і ростам больш чым за 2 метры. Правільна здагадаліся: гэта — страус.

— Блізка да агароджы не падыходзьце, можа моцна ўдарыць, — папярэджвае гаспадар. — Хаця страус птушка добрая, але побач з сабой нікога чужога не церпіць. Памяць у яго кароткая. Прызнае толькі таго, хто корміць.

Пачуўшы знаёмы голас, самец падышоў бліжэй, але хутка рынуўся назад па добра пратаптанай уздоўж агароджы сцежцы. Відаць, не спадабалася, што хтосьці чужы патрывожыў.

— Шкада жывёліну, надта сумуе па сваёй палавінцы. Не так даўно тая загінула. Незразумела як, але ўцякла з двара. Шукаць прыйшлося некалькі гадзін, а калі ўбачыла нас, абрадавалася ці спалохалася — невядома. Яны вельмі чуйныя. Сэрца, мабыць, не вытрымала — памерла. Вось кавалер і застаўся адзін. Абавязкова трэба набываць яму новую сяброўку.

strausyi-v-Osipovichah

— Як наогул узнікла ідэя займець такіх незвычайных жыхароў?

— Многа чуў пра іх добрага, чытаў спецыяльную літаратуру. Тэрыторыя дазваляе — можна ўтрымліваць і больш птушак. Мабыць, з часам так яно і будзе. А пакуль што разам з сям’ёй цешымся адным. Разабраліся, чым можна карміць, колькі вады даваць, якія вітаміны і дабаўкі лепшыя. Вывучаем звычкі, паводзіны, характар, размаўляем з ім. Гэта цяпер наш найлепшы сябар.

Чаропка расказвае пра незвычайнага жыхара падворка з бачным задавальненнем. Страусы цікаўныя, любяць усё бліскучае, нібы тыя сарокі, затое па сіле мацнейшыя ў разы. Таму лепш не губляць пільнасці, а то незнарок можна атрымаць траўму. Лапы ў яго магутныя, крылы — таксама. Аднойчы стаў нявольнай ахвярай і сам гаспадар — хадзіў з загіпсаваным пальцам.

Са страусам у Карытным знаёмяцца мясцовыя школьнікі, якія прыходзяць сюды на экскурсію. Ды і тыя, хто трапляе па нейкіх справах, абавязкова зварочвае ў двор, каб паназіраць за экзатычнай птушкай. Грошай за прагляд фермер не бярэ, але ў будучым, калі развівацца ў гэтым напрамку, можна будзе і пра турыстычны аб’ект падумаць. А пакуль што і Чаропкі, і іх цыбаты прыгажун цешацца адно адным, ствараючы вакол сябе добрую аўру.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем