Экзамен на прафесійнае майстэрства

Экзамен на прафесійнае майстэрства

Лепшыя тэхнікі-асемянатары раёна вызначаны

У кожным сельгаспрадпрыемстве спецыяліст па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы  — адна з ключавых фігур у развіцці як жывёлагадоўлі, так і гаспадаркі ў цэлым. Ад яго залежыць узнаўленне статка, узровень надояў малака і сутачнага прыбаўлення ў вазе. Кожны год, нягледзячы на штодзённую практыку, спецыялісты пацвярджаюць сваю кваліфікацыю.

У Жорнаўскі сельскі Дом культуры памерацца не сілай, а ведамі з’ехаліся спецыялісты важнага ў жывёлагадоўлі звяна: тут праходзіў конкурс прафесійнага майстэрства па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы. За перамогу змагаліся 13 удзельнікаў. Мерапрыемства нагадвала экзамен, які ацэньвала журы. У яго склад увайшлі намеснік генеральнага дырэктара, начальнік аддзела па ўзнаўленні статка і вядучы заатэхнік-селекцыянер РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Максім Шынкевіч, Алена Маслак і Ганна Савіна адпаведна. Спаборніцтва праходзіла ў некалькі этапаў: пісьмовы тэст, праверка вядзення вытворчых журналаў, веданне правільнай падрыхтоўкі рабочага месца, тэхналогіі асемянення, шмат іншага.

Падчас сустрэчы спецыялісты дзяліліся меркаваннямі аб справах у сельгаспрадпрыемствах. Праблем у раёне па аднаўленні статка нямала. І эфектыўнасць залежыць не толькі ад работы асемянатара: на рэпрадукцыйныя якасці кароў уплываюць стан здароўя, умовы ўтрымання, рацыён. Так што добрых вынікаў на ферме можна дасягнуць толькі агульнымі намаганнямі.

У выніку пераможцамі сталі Тамара Будунова з ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — у яе першае месца, другое — у “белшынаўца” Віктара Мацвеенкі, на трэцяй пазіцыі Святлана Белаушка з ААТ “ЖорнаўкаАГРА”.

Кожнае сельгаспрадпрыемства падрыхтавала працаўнікам падарункі. Дырэктар мясцовага філіяла дзяржплемпрадпрыемства Наталля Губар павіншавала пераможцаў і ўручыла ім смачныя прызы ад філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”. Прэзенты з вырабамі малочнага камбіната атрымалі таксама Людміла Доўнар з ААТ “Авангард-Ніва” за добрасумленную працу і Станіслаў Прыгоцкі з філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” як малады спецыяліст.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость