Дзень жывёлавода на Асіповіччыне

Дзень жывёлавода  на Асіповіччыне

 

Зараз у гаспадарках раёна першачарговы клопат — жніво, але пад пастаянным кантролем знаходзіцца і жывёлагадоўля. Згодна з устаноўленым графікам на фермы ў дзень жывёлавода адправіліся прадстаўнікі ўлады, кіраўніцтва і спецыялісты райсельгасхарчу. Не застаўся ўбаку і райкам прафсаюза работнікаў АПК.

З калектывам малочнатаварнага комплекса “Забалацце” ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, напрыклад, сустрэлася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Раманчук. Нель-га сказаць, што сельгасаб’ект у ідэальным стане: ме-ліся заўвагі і па ўтрыманні тэрыторыі, і па саміх памяшканнях комплекса. Аднак жаданне працаваць у жывёлаводаў ёсць, і гэта галоўнае. Зараз тут сярэднясутачны надой на карову складае 8 кілаграмаў. Безумоўна, мала, тэрмінова трэба штосьці мяняць у сістэме работы, каб мець больш высокія малочныя здабыткі, а значыць, і зарплату. Сярод станоўчага — у час актыўных сельгасработ арганізавана гарачае харчаванне не толькі камбайнераў, вадзіцеляў, але і жывёлаводаў.

Прафсаюзны лідар Святлана Сідарэнка наведала ферму і малочнатаварны комплекс у Вяззі (на здымку). Прысутнічалі на мерапрыемстве таксама галоўны эканаміст гаспадаркі і старшыня прафсаюзнай “пярвічкі”. І гэта ў значнай ступені паспрыяла вырашэнню адразу двух пытанняў, якія па-ступілі ад “авангардаўцаў” — аб выдачы спецадзення і выплаце дапамогі на дзіця. А вось набыццё ву-пражы для коней патрабуе пэўнага часу.

Усяго 14 жніўня ў асіповіцкіх сельгаспрадпрыемствах працавала 5 інфармацыйных груп, якія правялі сустрэчы на 10 фермах. Пытанні, што найбольш хвалююць працаўнікоў галіны, — стварэнне бытавых умоў, парадак налічэння зарплаты, забеспячэнне рабочым адзеннем.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем