Дойны статак КСУП “Ясеньскае” налічвае 820 кароў

Дойны статак КСУП “Ясеньскае” налічвае 820 кароў

Дойны статак КСУП “Ясеньскае” налічвае 820 кароў

Усяго ж на двух малочнатаварных комплексах гаспадаркі гадуецца 2 014 галоў буйной рагатай жывёлы. Прыемна адзначыць, што справы тут значна палепшыліся.

Па словах галоўнага заатэхніка Галіны Лебедзевай, з пачатку года ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам надоі павялічыліся больш чым на 50%. Адна карова дае 267 кг малака, што складае амаль 200% да 2022 года. Сярэднясутачная прывага за той жа час вырасла больш чым у 2,5 раза.

— Станоўчая дынаміка абумоўлена ў першую чаргу наяўнасцю якасных канцэнтраваных кармоў, якімі забяспечвае ЗАТ “БНБК”, — гаворыць Галіна Алегаўна. — Жывёла сытая, паказчыкі растуць. За апошнія месяцы пашы трошкі высахлі, але сёлета пасадзілі шмат адналетніх траў, якімі зараз дакормліваем гадаванцаў.

Не так даўно працуе цялятнікам у МТК “Заельнік” Сяргей Рапалаў. Пад яго наглядам 81 “малое” ва ўзросце да 51 дня. Цяля, як дзіця, патрабуе асаблівага догляду, цярпення і ласкі. Кожны са сваім характарам: хтосьці нясмелы і трымаецца ў старонцы, а іншы, наадварот, хоча павышанай увагі. Усе яны атрымліваюць неабходны догляд.

Са сваёй справай Сяргей добра знаёмы: з дзяцінства дапамагаў бацькам на ферме. А на тое, што работа цяжкая і вельмі адказная, бо ад яе залежыць будучае пагалоўе, адказвае проста: “Вельмі важныя цярпенне і ўвага, а працы мы не баімся”.

Для таго каб утрымліваць статак у добрым стане, неабходна назапашваць кармы, аб’ёмы якіх на столькі галоў патрабуюцца нямалыя. На лугах гаспадаркі ва ўсю шчыруюць сельгасработнікі, задзейнічана шмат тэхнікі.

Корманарыхтоўка ў КСУП “Ясеньскае” вядзецца поўным ходам.

На полі “Журавец” касіць шматгадовыя травы дапамагаюць калегі з ААТ “Авангард-Ніва”, куды і адвозяць частку ўкосу. З ясеньскіх жа на лузе працуюць два кормаўборачныя камбайны, пяць трактароў і столькі ж МАЗаў. З апошніх тры адвозяць траву на комплексы на падкормку жывёлы, два — на нарыхтоўку сенажу.

Нягледзячы на незвычайна засушлівыя май і чэрвень, сельгаскультуры ў КСУП “Ясеньскае” растуць добра. Тут як нельга дарэчы адбілася спецыфіка ландшафту. Палі гаспадаркі размешчаны вельмі нізка і вясной заўсёды затоплены. З гэтай нагоды сяўбу пачынаюць пазней за іншых. Вось і сёлета насенне лягло ў занадта вільготную глебу, што і дапамагло супрацьстаяць капрызам прыроды.

Побач з “Жураўцом” знаходзіцца поле з кукурузай. Расліна хутка пераваліць за чалавечы рост. Моцная зялёная сцяна распасціраецца далёка да лесу. Па словах аграномаў Сяргея Новікава і Наталлі Пячонкі, такой культура вырасла на ўсіх палях гаспадаркі. Дарэчы, Наталля Сяргееўна працуе аграномам у сельгаспрадпрыемстве толькі тры месяцы. Малады спецыяліст прыехала на Асіповіччыну з Кіраўскага раёна па размеркаванні пасля заканчэння Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа. А Сяргей Васільевіч знаёміць дзяўчыну з палямі сельгаспрадпрыемства і работай аграрыяў на мясцовасці.

43 гады працуе ў гаспадарцы Мікалай Селівёрстаў. Будучы на заслужаным адпачынку, камбайнер ахвотна дапамагае аграрыям на сенажаці. Дарэчы, шчыруе ён на кормаўборачным камбайне, выдзеленым былым губернатарам Магілёўскай вобласці Леанідам Зайцам.

Мікалай Селівёрстаў больш за 40 гадоў самааддана шчыруе на палях Асіповіччыны.

— Гады тры таму прыязджаў Леанід Канстанцінавіч у нашу гаспадарку, з работнікамі размаўляў, — успамінае Мікалай Мікалаевіч. — Ну і спытаў, чаго нам не хапае. А ў нас на дзве гаспадаркі ніводнага кормаўборачнага не было. Пра гэта яму і сказалі. А ён потым выдзеліў неабходную тэхніку, так на ёй і працую.

На ўчарашнюю раніцу ў гаспадарцы ўжо нарыхтавалі 324 т сена і 4 143 тоны сенажу пры плане назапасіць 650 тон і 6,6 тысячы тон адпаведна. У нядзелю аграрыі пачалі ўбіраць азімы ячмень. На ўчарашнюю раніцу ўжо намалацілі 28,78 тоны зерня.

“Зялёнае жніво” ў сельгас-прадпрыемстве нарасло вельмі добрае, толькі б тэхніка не падвяла. Кружаць буслы над полем, нібыта ахоўваюць аграрыяў — нездарма гэтыя даўганосыя птушкі з’яўляюцца сімваламі краіны.

 

Последние новости

Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем