Добры мёд той, што стаіць на стале

Добры мёд той, што стаіць на стале

Сяргей Варакса працуе пчаляром дзяржаўнага прадпрыемства “Вязаўніца-Агра” з 2014 года. Менавіта тады ён прыняў пчальнік у свайго настаўніка Пятра Хлуса. Зараз жа пад яго наглядам больш за 70 пчоласямей. За гэты час прызвычаіўся да пчол, дасканала даведаўся пра іх звычкі, можа гадзінамі расказваць аб гэтым цікавым насякомым, якое жыве па сваіх законах, падпарадкоўваецца пэўнаму ўкладу, мае ўласную радавую іерархію.

— Пчолам заўсёды патрэбны нагляд, — гаворыць пчаляр. Зараз мы з памочнікам Яўгенам Шпакам рыхтуемся да сезона: рамантуем рамкі, вуллі і іншае. Сем’і, якія маюць неабходнасць, падкормліваем.

Работа на пчальніку не мае выхадных і святочных дзён. За бачнай спакойнасцю і цішынёй тояцца і свае асаблівасці. Напрыклад, з мая — самы гарачы перыяд. Вельмі важна не прапусціць дзяленне сем’яў у вуллі, бо, калі выпусціш з-пад увагі, то рой пчолак проста паляціць куды-небудзь. Сяргей Аркадзьевіч адзначае, што ў дзень можа вылецець 4-6 раёў, іх трэба своечасова заўважыць і злавіць у спецыяльнае прыстасаванне — раёўню, — каб затым засяліць у асобны домік. Нярэдка даводзіцца здымаць пчаліныя сем’і з дрэў, для чаго маюцца спецыяльныя драбіны. Ёсць у насякомых і свае захворванні, якія могуць умомант знішчыць усю сям’ю.

Мёд сам па сабе вельмі карысны прадукт, і ў кожнага віду ёсць яшчэ і свае асаблівыя ўласцівасці, — запэўнівае пчаляр. — Напрыклад, рапсавы ўтрымлівае вялікую колькасць глюкозы. Гэта робіць прадукт вельмі пажыўным. Ён дапамагае хутчэй аднавіцца як пасля фізічных трэніровак, так і пасля цяжкіх траўм. Дарэчы, мне надта крыўдна, што гэты гатунак выклікае ў беларусаў недавер. Хтосьці параўноўвае яго з саламтакі ж белы і шчыльны; іншыя лічаць яго ненатуральным, што ў ім шмат дабавак. Нават не хочуць паспрабаваць. Дарэмна: рапсавы мёдсапраўдная скарбонка вітамінаў, мінеральных і разнастайных біялагічна актыўных рэчываў. Спецыялісты выявілі ў яго складзе вітаміны групы В, якія вельмі важныя для функцыянавання цэнтральнай нервовай сістэмы, забяспечваюць праходжанне абменных працэсаў. Да таго ж у ім утрымліваюцца калій, кальцый, фосфар, магній, неабходныя для паўнавартаснага крыватвору. Гэтыя мікраэлементы ўмацоўваюць сардэчную мышцу, сценкі капіляраў, захоўваюць трываласць касцявой тканкі. Рапсавы мёд хутка засвойваецца, насычаючы арганізм неабходнымі рэчывамі. Нармалізуе ўзровень халестэрыну ў крыві, дапамагае рабоце сардэчнасасудзістай сістэмы, змагацца з раздражняльнасцю і стомленасцю, стрэсам. Яшчэ ў ім змяшчаецца бор, які садзейнічае нармалізацыі работы шчытападобнай залозы. Таксама бор карысны для крывяноснай сістэмы і селязёнкі. Унікальны рапсавы мёд і тым, што здольны выводзіць з арганізма злучэнні цяжкіх металаў і прамысловыя яды.

Вядома, такія карысныя якасці ў рознай ступені ўласцівыя і іншым відам мёду. Аднак многія спецыялісты ўпэўнены, што магчымасці рапсавага ў названых выпадках застаюцца неперасягнутымі.

Але трэба мець на ўвазе, што мёд не таблетка: з’еў лыжкуі акрыяў. Яго трэба ўжываць у якасці прафілактыкі хвароб. І, канечне, каб паласавацца.

У многіх краінах Еўропы рапсавы мёд вельмі паважаюць, нават адносяць яго да традыцыйных відаў. Спадзяюся, і ў нас яго ацэняць і палюбяць. І яшчэ адна парада: набывайце гэты каштоўны і салодкі прадукт толькі ў правераных прадаўцоў.

 

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем