Что посеешь, то и пожнешь

Что посеешь, то и пожнешь

Сельская гаспадарка

Высакаякаснае насенне — адзін з галоўных фактараў павышэння ўраджайнасці культур. Як павінна захоўвацца зерне, даведаліся ў вядучага агранома-дзяржінспектара Асіповіцкай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Веранікі Баранавай.

— На ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур уплывае мноства фактараў: клімат, агратэхніка, якую выкарыстоўваюць, севазварот, умовы надвор’я ў перыяд росту. Але любыя, нават самыя аптымальныя знешнія ўмовы, могуць не даць чаканага выніку, калі не паклапаціцца аб якасным насенным матэрыяле. Нездарма кажуць: што пасееш, тое і пажнеш. Гэта ведае кожны, хто працуе на зямлі, незалежна ад таго, мае ён маленькі дачны ўчастак ці перапрацоўвае некалькі соцень гектараў.

Асноўныя пасяўныя якасці насення характарызуюцца такімі паказчыкамі, як чысціня, вільготнасць, энергія прарастання, лабараторная ўсходжасць, маса тысячы зярнят і, канечне, заселенасць шкоднікамі. Гэтыя паказчыкі ўзаемазвязаны, і пагаршэнне аднаго з іх негатыўна сказваецца на іншых.

На жаль, існуе шмат прыкладаў, калі сяўба насеннем нізкай якасці не спраўдзіла надзею земляробаў атрымаць высокі ўраджай і прывяла да немалых эканамічных страт.

Сельгасвытворцы павінны памятаць, што насенне — жывы арганізм. Таму яму ўласціва старэнне, страта жыццёвых функцый і здольнасці да прарастання.

Варта мець на ўвазе, што кандыцыйны насенны матэрыял нельга атрымаць з бункера камбайна. Насенне павінна прайсці шлях пасляўборачнай падрыхтоўкі да сяўбы — ачыстку, каліброўку, пратручванне.

Пасляўборачную апрацоўку насеннага зерня неабходна пачынаць з неадкладнага выдалення пустазельных прымесей, таму што яны дыхаюць найбольш інтэнсіўна. Але не ўсе нашы сельгасвытворцы надаюць гэтаму вялікае значэнне і засыпаюць у склад неачышчанае насенне. Для поўнага захавання пасяўных якасцей важна хутка давесці збожжа, якое толькі ўбралі, да вільготнасці ніжэй крытычнага ўзроўню. Для кожнай культуры ён розны.

Абавязак усіх сельгасвытворцаў — правяраць прызначаны для пасеву матэрыял на сартавыя і пасяўныя якасці. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб насенняводстве”, насенне, якое не адказвае патрабаванням Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і не праверанае на пасяўныя якасці, сеяць забаронена.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость