Час падсілкавацца

Час падсілкавацца

Не толькі ў камбайнера падчас жніва няма свабоднай хвілінкі, але і работнікі сталовай сельгаспрадпрыемства амаль не адыходзяць ад пліты: трэба прыгатаваць абед і вячэру, каб працаўнікі маглі сытна і смачна падсілкавацца, не пакідаючы рабочага месца.

Кожны дзень пачынаецца ў сем гадзін раніцы — аптымальны варыянт, каб у пачатку дванаццатай выехаць з гарачымі абедамі ў поле. На кухні звычайна пачынаюць працаваць з абірання бульбы для першых страў і іншай гародніны, нарэзкі і падрыхтоўкі прадуктаў, якія патрэбныя па меню. Стараюцца не паўтарацца: супы, расольнікі, баршчы, разнастайныя гарніры з катлетамі, гуляшом, адбіўнымі ці каўбасой. З напіткаў — кампот, чай. З сабою ў поле камбайнерам выдаюць мінеральную ваду, а аператарам на зернесушылцы яшчэ і сухпаёк: што-небудзь з мяснога па меню, два яйкі, хлеб з батонам, памідор ці агурок і пакецік гарбаты. На аб’ём порцый ніхто не скардзіц-ца. Загадчык сталовай Людміла Кучынская працуе тут з ад-крыцця пункта харчавання, а гэта амаль дзевяць сезонаў. Меню распрацоўвае на некалькі дзён наперад і прадукты заказвае загадзя. Частка з іх паступае з Глускага райста, хлеб — з Асіповіцкага хлебазавода, а бульба і мяса — са сваёй гаспадаркі. Натуральна, захоўваюць і тэхналогію прыгатавання, і санітарна-гігіенічныя нормы.

У сталовай працуюць шэсць чалавек: два повары, кухонны рабочы, раздатчыца, загадчык і прыбіральшчыца. У кожнай свае абавязкі, але заўсёды дапамагаюць адна адной. На поле з абедам ці вячэрай могуць выязджаць і кухоны рабочы, і повары: тэрыторыя вялікая, трэба накарміць людзей на палях чатырох аб’яднаных гаспадарак: Ліпень, Свіслач, Вязаўніца і Каменічы. У цэлым абедаюць 70 чалавек, а вячэраюць каля 40. Бывае, што раздатчыкі працуюць да васьмі гадзін вечара. Спецыяльнага посуду для дастаўкі абедаў у поле хапае. Апетыт у хлебаробаў выдатны, бо і ежа смачная, і пасля цяжкай працы прыемна атрымаць хвіліну перапынку.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем