Будучы ўраджай пад снегам

Будучы ўраджай пад снегам

Фітасанітарная абстаноўка азімых культур

Летась сельгаспрадпрыемствамі раёна пад новы ўраджай было засеяна 7 876 гектараў азімых збожжавых культур і рапсу. Для высвятлення ўмоў перазімоўкі і заражэння хваробамі ў трэцяй дэкадзе студзеня спецыялістамі райінспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін ва ўсіх гаспадарках раёна адбіраліся маналіты. Усяго абследавана 1 815 га, з іх 1 568 га азімых збожжавых, 247 га азімага рапсу. Адрошчванне маналітаў, праведзенае ў трэцяй дэка-дзе студзеня-пачатку лютага, паказала, што азімыя збожжавыя культуры і рапс жыццяздольныя. Назіралася поўнае адрастанне культур у маналітах.

Візуальны стан пасеваў ацэньваўся як добры і здавальняючы. Азімы рапс скончыў вегетацыю ў стадыі фарміравання ліставой разеткі, у якой налічвалася ў асноўным 4-8 сапраўдных лістоў. У снежні большую частку месяца тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння і каранёвай шыйкі была каля нулявой адзнакі, у студзені — у асноўным ад -1 да -7°С, што не ўяўляла небяспекі пасевам.

Гібель азімых збожжавых культур і азімага рапсу не адзна-чана. Паражэнне снежнай цвіл-лю выяўлена на 3% абследаваных плошчаў, сопкай расой — на 20. Максімальны працэнт — 5% — заражоных раслін сустракаецца на пасевах азімай пшаніцы ў ААТ «Авангард-Ніва», азімага трыцікале — у дзяржаўным прадпрыемстве «Ясенскае» — 5%; захворванне адзначаецца ў выглядзе адзінкавых плям; тут жа адзначаецца і найбольшае паражэнне снежнай цвіллю ў пасевах ячменю — 10%.

Далейшы стан азімых пасеваў шмат у чым будзе залежаць ад умоў надвор’я ранневеснавога перыяду.

Настасся Цераш, вядучы аграном-дзяржінспектар раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем