Белое золото «Березины-Агро-Люкс»

Белое золото «Березины-Агро-Люкс»

Сельская гаспадарка

На МТК “Копча” вытворчасць малака летась павялічылася больш чым у два разы

Такія сур’ёзныя паказчыкі не з’яўляюцца самі па сабе, а значыць, ёсць прычына. У снежні 2019 года сельгаспрадпрыемства ўзначаліў Рыгор Арцёмаў. Пад пільны позірк новага кіраўніка трапіў увесь калектыў комплексу. Не абышлося і без кадравых перамен. Як вынік — добрыя надоі і рэалізацыя.

— Галоўны складальнік сёння крыецца ў даволі простым: характар чалавека і дысцыпліна, — расказвае Рыгор Васільевіч. — Перш за ўсё трэба старанна падыходзіць да працы і адказна выконваць тэхналагічны працэс. Вось, напрыклад, гатунак малака ў нас палепшыўся. Калі ў 2019 годзе “экстра” складала 30,6%, то летась працэнт вырас да 74,2. Ад гэтага напрамую залежыць даход гаспадаркі. Атрымалі прыбытак — закупілі камбікармы, каб палепшыць кармавую базу. Даяркам трэба добрасумленна правяраць надой ад кожнай рагулі. Канечне, гэта займае некаторы час, але вынік таго каштуе. Увогуле, усё залежыць ад людзей, іх адносін да працы. Вось у нас новы загадчык фермы Дар’я Саламыкіна, якая граматна арганізавала рабочы працэс, і тэхнік-асемянатар Аксана Лагун, дзякуючы чыёй руплівасці ў кароў пайшлі расцёлы. Усяго ж у калектыве комплексу 14 чалавек. На 320 дойных кароў — дзве даяркі. Буйной рагатай жывёлы ўтрымліваецца 802 галавы. Павялічваць гэту колькасць няма неабходнасці. Трэба адразу правесці рэвізію, адбракаваць кароў, а ўжо потым працаваць з найбольш прадуктыўнымі.

Як паведа-мілі ў гаспадарцы, летась вы-творчасць малака склала 907 тон, пры тым што за 2019 год налічвалася толькі 419. Гатункам “экстра” рэалізавана 74,2%, вышэйшым — 25,3%, першым — 0,5%. Такія паказчыкі ў разы перавышаюць вынікі мінулых гадоў — у рабоце выбраны правільны напрамак.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем