Асіповіцкі раён: тэхніка патрабуе ўвагі

Асіповіцкі раён: тэхніка патрабуе ўвагі

Той факт, што многія сельгаспрадпрыемствы раёна могуць ганарыцца тэхнічным аснашчэннем, раённая газета адзначала неаднойчы. Цяпер якраз гаспадаркі і павінны правільна паставіць на зіму надзейных “жалезных памочнікаў”, а калі трэба — адрамантаваць. Палявыя работы скончаны, эпіцэнтр калгасных клопатаў перамясціўся з палеткаў у майстэрні. Прывесці ў належны стан парк — задача не з лёгкіх: тэхнікі многа, яна разнастайная па стане і тэрміну эксплуатацыі, таму аб’ём работ чакаецца значны. Нямала патрабуецца і матэрыяльных сродкаў на набыццё запчастак, аплаты паслуг пабочным арганізацыям, за матэрыялы, энергарэсурсы.

сельхозтехника

З мэтай каардынацыі рамонтнай кампаніі спецыялістамі райсельгасхарчу складзены план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да правядзення палявых работ у 2015 годзе. Гэты ж дакумент утрымлівае і канкрэтныя тэрміны. Так, забяспечыць спраўнасць тэхнікі, якая ўдзельнічае ў веснавой сяўбе, трэба да 1 сакавіка, нарыхтоўцы кармоў — 1 красавіка, уборцы ўраджаю збожжа і зернебабовых культур — 1 чэрвеня, бульбы і цукровых буракоў — да 1 верасня.

— Уражанне, што часу яшчэ шмат, памылковае, і для таго, каб выканаць рамонт якасна і своечасова, варта да яго неадкладна прыступаць, — перакананы загадчык сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Валянцін Карповіч. — Трэба, каб ужо зараз поў-ным ходам займаліся нескладанымі агрэгатамі, якія не патрабуюць дарагіх і дэфіцытных запчастак: плугамі, культыватарамі, апырсквальнікамі, граблямі і г.д. Неабходна тэрмінова знаходзіць фінансавыя сродкі і розныя варыянты аплаты, каб распачаць рамонт і больш складанай тэхнікі. Трэба імкнуцца выкарыс-тоўваць усе магчымыя шляхі, каб справіцца сіламі сваёй гаспадаркі. Не лішнім будзе звярнуцца па дапамогу і да прадпрыемстваў-шэфаў.

Падрыхтаванай да зімоўкі тэхніка павінна была быць ужо на пачатак лістапада. Што мае раён?

— На сёння камбайны, пасяўныя ды іншыя агрэгаты пастаўлены на захаванне ва ўсіх гаспадарках, — удакладняе Валянцін Станіслававіч. — У адпаведнасці з усімі патрабаваннямі існуючага дзяржаўнага стандарту падрыхтавана тэхніка ў калгасах “Лапічы”, “Новы шлях”, “Чырвоны ўдарнік”, “Бярэзіна”, імя Чарняхоўскага. Горш справы ў гэтым кірунку ідуць у СВК “Калгас “Авангард”, філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Майстэрні ў гаспадарках гатовы для работы ў зімовых умовах, праведзена дэфектоўка машын, якія падлягаюць рамонту. Яшчэ ў сельгаскааператывах павінны быць арганізаваны звёны па рамонце тэхнікі і распрацавана аплата працы, якая прадугледжвала б матэрыяльнае ўзнагароджанне рамонтнікаў за якасць і своечасовасць выканання работ. Усе ўмовы ёсць, таму трэба, каб працэс рамонту пайшоў больш інтэнсіўна.

Валянціна КОРБАЛЬ.

[note]27 лістапада дадзенае пытанне разгледжана на пасяджэнні райвыканкама, на якім былі зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да правядзення палявых работ у 2015 годзе, графік яе рамонту і склад аператыўнай рабочай групы па маніторынгу за ходам рамонту і яго якасцю.[/note]

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость