Асіповіцкі раён: лёгкага малака не бывае

Асіповіцкі раён: лёгкага малака не бывае

Штогадовая тэндэнцыя скарачэння колькасці буйной рагатай жывёлы на падворках жыхароў раёна пацвердзілася і ў мінулым: зараз кароў налічваецца каля трох з паловай соцень, тады як летась іх было 440. Добра, што ёсць землякі, якія маюць на гэты конт сваё меркаванне, і такі бок жыццёвага ўкладу беларуса, як мець для надзейнасці існавання ў сваім хляве рагулю-карміцельку, не парушаюць. Iлона і Юрый КАЗIМIРАНКI з Малой Гравы — менавіта з такіх гаспадароў. I нават трымаюць не адну, а тры каровы! Гэта акалічнасць і стала нагодай для больш блізкага знаёмства з сям’ёю.

Адназначную ацэнкуперавагае клопат альбо выгадаадразу тут і не дасі, — мяркуе-аналізуе гаспадыня. Канечне, халадзільнік пусты не бывае ніколі: малако, кефір, смятана, тварог, маслагэтыя прадукты заўсёды ў наяўнасці. Раз у год рэжам бычка, так што мясам таксама забяспечаны. Ну а што тычыцца работы, то яе, канечне, хапае. Трэба рана ўстаць і падаіць кароў. Робім гэта ўручную. Можна было б набыць апарат, аднак для яго трэба напружанне 380 вольт, што патрабуе правядзення дадатковай лініі. Ды і сам апарат нятанны. Летам нашы рагулі ходзяць у агульным статку, дзе каля трох дзясяткаў кароў з Жорнаўкі і Малой Гравы. Зразумела, даводзіцца некалькі дзён у месяц пасвіць жывёлу. Немалую праблему складае і нарыхтоўка сена. Часткова яна вырашаецца за кошт здачы цялят у калгас, хоць хацелася б з боку сельгаспрадпрыемства мець тут больш падтрымкі. Дзякуй старшыні сельсавета Аляксандру Гарадзілаву, выдзеліў дадатковы ўчастак, на зіму ўжо засеялі. Ну і, зразумела, дбаем і пра іншыя кармы, бо рацыён павінен быць разнастайным. Восенню ідуць у ход і буракі, і гарбузы. Набываем муку і камбікорм — як без гэтых кампанентаў? Калі падлічыць, выдаткаў атрымліваецца нямала. Рэгулярна чысціць хлеўтаксама добраяфіззарадка”.

korovka

Праблем са здачай лішкаў малака няма. Дзякуй Паўлу Капчану, які дзеля нашага падворка адхіляецца ад маршруту на два кіламетры. З такім добразычлівым чалавекам прыемна супрацоўнічаць. Ну і мы, у сваю чаргу, стараемся не падводзіць.

Наогул, карова для насне проста жывёла. Кожная мае свой нораў. Любімая ва ўсёй сям’і Дымка. Набылі яе ў калгасе. Як толькі яе ўбачыла, адразу зразумела, што гэта наша рагуля. Чамусьці лічыцца, што каровымышынага” колеру непрадукцыйныя. Дазволю не згадзіцца. Дымка дае малака больш, чым другія. Сама яна не вельмі буйная, але цяляты ад яе заўсёды ладненькія і добра гадуюцца. Ды і рахманая — як такую не любіць?

Раз ёсць каровы, трэба трымаць і свіней — такое рашэнне абсалютна мэтазгоднае, бо ў любым выпадку бываюць адыходы. Часам здараецца, што якую з рагуль трэба лячыць, тады малако ідзе на корм свінням. Вось ужо тры гады, як Казіміранкі аддаюць перавагу в’етнамскай пародзе. Гаспадары і самі задаволены, і іншым раяць. Па-першае, карміць гадамі “в’етнамцаў” не трэба: месяцаў 6-7 — і можна спажываць. Вагі яны невялікай, таму хутка прыходзіць чарга наступнага. У выніку на працягу года — свежае мяса. У плане ж харчавання в’етнамскія свінні абсалютна непераборлівыя.

Трымаць сваю гаспадарку — гэта і вялікі клопат, і магчымасць зарабляць грошы. Тыя, хто зайздросціць другому аргументу, могуць самі паспрабаваць “лёгкага хлеба”. Калі спадабаецца, далучайцеся да асіповіцкіх малаказдатчыкаў!

Валянціна ПАШКЕВIЧ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость