Асіповіцкі раён: 10 трактароў на адным полі

Асіповіцкі раён: 10 трактароў на адным полі

Менавіта столькі ўдзельнікаў — па прадстаўніку з кожнага сельгаспрадпрыемства Асіповіччыны — сабраў у чацвер у СВК “Калгас “Авангард” раённы конкурс аратых. Такое палявое спаборніцтва праводзілася ўпершыню, і арганізавалі яго сумесна ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў АПК. Разам з механізатарамі прыбылі з гаспадарак і галоўныя аграномы з інжынерамі, а работу кожнага ўдзельніка ацэньвалі два спецыялісты — па жараб’ёўцы.

Глыбіня ўзворвання, прамалінейнасць, грабністасць ворыва, зараўноўванне пажніўных рэшткаў — вось асноўныя крытэрыі пры ацэнцы якасці работы. Цікава было назіраць, як магутныя трактары “Беларусы-3022” і 3522 з “Атлесам” спрытна манеўруюць з плугамі на разваротах, як роўна кладзецца баразна за баразною.

Якраз поле можа бездакорна вызначыць сапраўднага майстра справы. Здавалася б, аднолькавыя тэхнічныя магчымасці і глеба, а вынік у механізатараў аказаўся адчувальна розным. Адзін участак быў як пасля баранавання, а на іншым не абышлося без “крыг”. Гэту розніцу чалавечы фактар і складае. Каб выявіць пераможцаў, кампетэнтная ка-місія дэталёва абследавала кожны надзел, ставячы адпаведную адзнаку. У выніку месцы размеркаваліся так: самы высокі бал атрымаў Валерый Казачонак з ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, поле якога аказалася ўзорным, другое месца аддадзена Васілю Жуку з Карытнага, а на трэцяй прыступцы п’едэсталу гонару аказаўся Валерый Скібра з “Новага шляху”.

механизаторы

Падводзячы вынікі, намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Дзмітрый Міхалёў падкрэсліў, наколькі важна адказна ставіцца да сваёй работы, што старанні заўсёды прыводзяць да добрых вынікаў. Разам са старшынёй райкама прафсаюза Святланай Сідарэнка ён і ўручыў дыпломы і прэміі пераможацам. А яшчэ кожны з удзельнікаў атрымаў набор малочнай прадукцыі ад партнёраў — ВУП “Малочны полюс”. Прызёры таксама будуць мець працэнтную надбаўку пры разліку за ворыўныя работы.

— Гэта вельмі адказна — прадстаўляць сваю гаспадарку на ўзроўні раёна,— падзяліўся лідар спаборніц-тва Валерый Казачонак. — Спачатку крыху хваляваўся, але потым, калі рукі прывычна леглі на руль вернага сябра — на “Атлесе” ўжо 10 гадоў,— стаў проста спакойна працаваць. Тым больш, што галоўным у конкурсе была не хуткасць выканання работ, а іх якасць.

Ну а новыя веды, якія набылі механізатары на палявым спаборніцтве, дапамогуць ім у далейшай рабоце. Наперадзе — падрыхтоўка зябліва, якое прыме насенне ўвесну.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Морское братство нерушимо. В Осиповичах открыли памятный знак, посвященный военным морякам и морским пехотинцам всех поколений

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 29 июля для всех знаков зодиака

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предлагает Тюменской области развивать сотрудничество в нефтяной сфере

28 июля 2025
Читать новость
Образование

Какие инновационные проекты в 2025/2026 учебном году планируют реализовывать в школах Осиповичского района

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Спор молодых родителей привел к трагедии. Следователи Осиповичского районного отдела Следственного комитета раскрыли подробности расследования уголовного дела в отношении родителей погибшего грудного ребенка.

28 июля 2025
Читать новость
Общество

С 28 июля по 11 августа в Могилевской области проводится информационно-образовательная акция, приуроченная к единому дню здоровья «Всемирный День борьбы с гепатитом, под лозунгом “Борьба с гепатитом: разрушим преграды”.

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем