Асіповіцкі клуб даярак — у новым фармаце

Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын у мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло чарговае пасяджэнне клуба даярак

Напачатку супрацоўнікі ўстановы правялі для іх экскурсію па экспазіцыйных залах. Затым перад аператарамі машыннага даення выступіла старшыня райарганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Сідарэнка. Яна падзякавала жанчынам за працу і пажадала далейшых поспехаў як на рабоце, так і ў асабістым жыцці. Павіншавалі працаўніц і намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрый Міхалёў і ветурач райветстанцыі Мікалай Масюкоў. Апошні падкрэсліў важнасць узаемадзеяння працаўнікоў ферм з ветслужбай: гэта дазваляе мець здаровы статак, а, значыць, добры прыплод і якаснае малако.

Ад райкама прафсаюза прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў атрымалі падарункі і граматы.

Не абышлося мерапрыемства і без вясёлых песень і танцаў, цікавых конкурсаў і розных прызоў. А стваралі добры настрой народны ансамбль народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага СДК.

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко и другие лидеры стран СНГ около часа общались в закрытом формате после саммита 

10 октября 2025
Читать новость
Власть

Стали известны подробности международных контактов Лукашенко на полях саммита СНГ

10 октября 2025
Читать новость
Общество

Кассы самообслуживания в Осиповичах: удобство будущего или потеря человеческого общения?

10 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем