Асіпаўчане, а вы ведаеце пра сінюю бульбу?

Асіпаўчане, а вы ведаеце пра сінюю бульбу?

Наш зямляк урач-рэнтгенолаг Васіль Цеплякоў мае не толькі прафесійна ўважлівы позірк, але і гаспадарскую прадбачлівасць. Інакш як тады можна ахарактарызаваць тое, што, у 2011 годзе ён прывёз з Амерыкі ў 2011 годзе ўсяго кілаграм сіняй бульбы — Blue potatoes, а на сённяшнюю восень мае  ўжо больш за тону гэтага карыснага і цікавага беларусам сваім незвычайным колерам прадукту?

синяя картошка

Да сельскай гаспадаркі Васіль Валянцінавіч мае цягу з даўніх часоў — гэта ўжо гены. Бацька Валянцін Сцяпанавіч — вядомы на Асіповіччыне фермер, і работа на зямлі, нягледзячы на абраную ў жыцці іншую прафесійную сцежку, Цеплякову-малодшаму таксама даспадобы. Гэта так натуральна — сеяць культуры, даглядаць іх і радавацца атрыманаму ўраджаю. А калі культура рэдкая, то працэс захапляе яшчэ больш. І ўсякая работа, з гэтым звязаная, для яго свайго роду адпачынак і ад гарадской мітусні, і ад медыцынскай практыкі.

Сіняя бульба прыцягнула ўвагу цікаўнага беларуса адразу па некалькіх пазіцыях. Па-першае, было адкрыццём, што  гэта не вынік геннай інжынерыі, а бульба натуральнага паходжання. Па-другое, па сваіх якасцях яна перавышае звыклыя нам гатункі ўтрыманнем антыаксідантаў, што для беларусаў мае асаблівую важнасць, а таксама наяўнасцю вітамінаў С, Е і цэлага раду каратаноідаў. Наступны плюс сіняй бульбы – яе высокая ўраджайнасць: пад адным карчом знойдзеш 20-25 клубняў, якія і могуць даць такі прывабны паказчык, як 350-400 цэнтнераў з гектара. Ну і немалаважны аргумент — смакавыя якасці “васілька” – такую назву далі амерыканскай бульбе ў Сухлаве, дзе і знаходзіцца аднайменная фермерская гаспадарка.

Vasiliy-Teplyakov-i-snyaya-kartoshka

— Як доктар і проста як сын, муж і тата, думаю аб здароўі і яго складаемых, — разважае Васіль Валянцінавіч. — Акрамя таго, што выступаю ў ролі звычайнага спажыўца, яшчэ  імкнуся зрабіць канкрэтныя крокі на шляху да правільнага харчавання. З гэтага года сіняя бульба для мяне і маёй сям’і не далікатэс, а проста здаровая ежа на кожны дзень. І іншым рэкамендую! Стараўся на працягу некалькіх гадоў для сябе, сям’і і сяброў. Ну і, канечне, для таго, каб мець са сваёй задумкі і эканамічную выгаду. Насенне сіняй бульбы ўмерана дарагое, аднак яно таго каштуе. Дарэчы, наша гаспадарка “Сухлава” адна з першых у Беларусі, каму ўдалося ў такой колькасці на прысядзібным участку вырасціць сінюю бульбу. Можам прапанаваць такую інвестыцыю ў сваё здароўе і нашым землякам, і жыхарам іншых абласцей. Чаму б і не заняцца цікавым і карысным агранамічным эксперыментам? Догляд за бульбай не больш складаны, чым за звычайнай. Перад пасадкай клубні трэба апрацаваць прэпаратамі “Максім” і супраць каларадскага жука “Прэстыж”. Калі прыйдзе час, бульбу абагнаць, пад дождж зрабіць хімпраполку — пустазелля не было 12 тыдняў. Дарэчы, само поле таксама выглядае экзатычна: бацвінне высокае з фіялетавым адценнем, цвіце “васілёк”  прыгожа, толькі фіялетавымі кветачкамі. Сёлета з іх ужо ўдалося атрымаць насенне.

pyure-iz-siney-kartoshki

Не магу не падзяліцца і ўласнымі ўражаннямі ад сіняй бульбы. Навобмацак і першы погляд — звычайная, толькі крыху цямнейшая, але калі разразаеш, чакае сюрпрыз: мякаць сапраўды фіялетавая, прычым  поўнасцю. Што тычыцца смакавых якасцей — і такую магчымасць прадставілі гасцінныя гаспадары, — то бульба сапраўды смачнейшая, чым звычайная, мае больш выражаны “бульбяны” смак з арэхавай нотай, вобразна кажучы, больш “густая”.  Ну а тое, што пюрэ атрымліваецца сіне-фіялетавага колеру, толькі ўзмацняе жаданне яго паспрабаваць.  Дарэчы, спалучаючы звычайную і сінюю бульбу, гаспадыні ёсць поле для фантазіі  ў афармленні страў.

Дадатковую інфармацыю пра незвычайную бульбу можна атрымаць, звязаўшыся з Васілём Валянцінавічам па электроннай пошце vastep2008@mail.ru

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем