Асіпаўчане, а вы не забыліся прыпасціся на зіму?

Асіпаўчане, а вы не забыліся прыпасціся на зіму?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы актыўна распачаліся па  ўсёй краіне. Прыйшлі яны і ў наш горад. Для рэалізацыі садавіны і агародніны да 5 лістапада вызначаны 7 пляцовак, на якіх можна будзе купіць неабходную прадукцыю, каб зрабіць прыпасы на зіму. Асноўным месцам продажу бульбы, капусты, морквы, буракоў, цыбулі па-ранейшаму застаецца рынак мясцовага райспажыўтаварыства, куды з’язджаюцца не толькі асіповіцкія фермеры, але і з іншых рэгіёнаў краіны. Астатнія пункты продажу сельскагаспадарчага тавару размешчаны каля магазінаў «Свіслач», «Пціч», «Ветразь», «Северный» ААТ «Гандаль» і бліз крамы «Сузор’е», што належыць райста. Жыхары Ялізава могуць набыць патрэбнае на пасёлкаўскім рынку.

ovoshhi-selhoz-yarmarka овощи сельхоз ярмарка

Сярод тых, хто прапануе асіпаўчанам вырашчаны на палях ураджай, ААТ «Бярэзіна-Агра-Люкс» і «Каменічы», што прададуць пакупнікам зерне і бульбу адпаведна, а таксама сялянска-фермерскія гаспадаркі «Садовае» і «Нашы землякі», якія ўзначальваюць Iван Навумовіч і Iван Бараноўскі. У іх можна набыць разнастайную гародніну, а ў апошняга яшчэ і зерне.

Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Таццяны Васючыц, кірмашы маюць намер працаваць па выхадных днях, каб змагло атаварыцца як мага больш насельніцтва.

Па вопыту мінулых гадоў можна меркаваць, што сельскагаспадарчыя гандлёвыя пляцоўкі карыстаюцца попытам у землякоў і задавальняюць іх патрэбы на зімовыя прыпасы. Як паведаміла загадчык сектара гандлю і паслуг аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Кандратовіч, кірмашовы тавараабарот летась склаў 2,3 мільярда недэмінаваных рублёў.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем