Арганізавана праходзіць пасяўная кампанія ў ААТ «ЖорнаўкаАГРА»

Арганізавана праходзіць пасяўная кампанія ў ААТ «ЖорнаўкаАГРА»

Ажыўлена зараз на палях гаспадаркі. У механізаванае звяно, якое займаецца падрыхтоўкай глебы і сяўбой, уваходзяць механізатары Аляксей Басякоў, Уладзімір Клунка, вадзіцель Валерый Высоцкі і галоўны інжынер Міхаіл Чарапок. Увогуле на веснавых палявых работах задзейнічана каля 13 працаўнікоў. Ад іх руплівасці, па вялікім рахунку, залежыць, наколькі ўдалым будзе ўвесь сельскагаспадарчы сезон.

Сёлета жорнаўскім аграрыям трэба пасеяць 160 га зернебабовай сумесі, 60 — яравой пшаніцы, 130 — яравога ячменю, 680 — кукурузы на зялёны корм і 320 — на зерне, 300 га цукровых буракоў і 70 — аднагадовых траў.

Аб ходзе веснавых палявых работ даведаліся ў галоўнага агранома гаспадаркі Алены Хвішчук:

— Выходзім у поле з задавальненнем, працуем, наколькі дазваляюць светлавы дзень і надвор’е, задзейнічана ўся тэхніка. На  100 гектарах веснавога ворыва 41  ужо засеялі зернебабовай сумессю (даныя на ўчора — аўт.). Акрамя сяўбы, актыўна праводзяцца і іншыя веснавыя справы. З       2 624 гектараў агульнай плошчы пад азімымі культурамі ўнесены ўдабрэнні на 741 гектары зерневых і 274 рапсу. Да таго ж уносім арганіку пад кукурузу, вядзём падкормку пашы і палёў, дзе будзе сеяцца кукуруза.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость