Арганізавана праходзіць пасяўная кампанія ў ААТ «ЖорнаўкаАГРА»

Арганізавана праходзіць пасяўная кампанія ў ААТ «ЖорнаўкаАГРА»

Ажыўлена зараз на палях гаспадаркі. У механізаванае звяно, якое займаецца падрыхтоўкай глебы і сяўбой, уваходзяць механізатары Аляксей Басякоў, Уладзімір Клунка, вадзіцель Валерый Высоцкі і галоўны інжынер Міхаіл Чарапок. Увогуле на веснавых палявых работах задзейнічана каля 13 працаўнікоў. Ад іх руплівасці, па вялікім рахунку, залежыць, наколькі ўдалым будзе ўвесь сельскагаспадарчы сезон.

Сёлета жорнаўскім аграрыям трэба пасеяць 160 га зернебабовай сумесі, 60 — яравой пшаніцы, 130 — яравога ячменю, 680 — кукурузы на зялёны корм і 320 — на зерне, 300 га цукровых буракоў і 70 — аднагадовых траў.

Аб ходзе веснавых палявых работ даведаліся ў галоўнага агранома гаспадаркі Алены Хвішчук:

— Выходзім у поле з задавальненнем, працуем, наколькі дазваляюць светлавы дзень і надвор’е, задзейнічана ўся тэхніка. На  100 гектарах веснавога ворыва 41  ужо засеялі зернебабовай сумессю (даныя на ўчора — аўт.). Акрамя сяўбы, актыўна праводзяцца і іншыя веснавыя справы. З       2 624 гектараў агульнай плошчы пад азімымі культурамі ўнесены ўдабрэнні на 741 гектары зерневых і 274 — рапсу. Да таго ж уносім арганіку пад кукурузу, вя—дзём падкормку пашы і палёў, дзе будзе сеяцца кукуруза.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем