Актыўна распачаўся сезон корманарыхтоўкі ў КСУП “Вязаўніца-Агра”

Актыўна распачаўся сезон корманарыхтоўкі ў КСУП “Вязаўніца-Агра”

Кліча на луг касавіца

Актыўна распачаўся сезон корманарыхтоўкі ў КСУП “Вязаўніца-Агра”

Скасіць 1 463 гектары шматгадовых траў — такая задача стаіць перад  працаўнікамі гэтага сельгаспрадпрыемства. А заданне па корманарыхтоўцы наступнае: назапасіць 2 092 тоны сена, 34 156 тон сенажу, 35 тысяч тон сіласу. Травастой на першы ўкос нядрэнны: з кожнага гектара зараз тут атрымліваюць каля 100 цэнтнераў зялёнай масы. Безумоўна, каб было больш ападкаў і больш высокая начная тэмпература, то травы раслі б яшчэ лепш: усе неабходныя агратэхнічныя патрабаванні для гэтага былі выкананы.

На касавіцы задзейнічана 17 адзінак тэхнікі, у тым ліку дзве касілкі. За УЭС-250 “Палессе” сеў трактарыст-машыніст Алег Аліноўскі. У справе нарыхтоўкі кармоў ён не навічок: за плячамі не адзін дзясятак гадоў работы на зямлі. Дарэчы, з усяго шэрагу сельскагаспадарчых работ працаўнік якраз вылучае “зялёнае жніво”. Гэта праца для яго найбольш прыемная сакавітай зелянінай за акном трактара, свежасцю, адсутнасцю пылу.

Выводзім тэхніку на сенажаць у сем гадзін раніцы, працуем да васьмі вечара, — расказвае механізатар. — Робім і ў выхадныя дні, бо дарагая кожная хвіліна. Убярэш у тэрмінатрымаецца добры корм. Адчуваю асабістую адказнасць за справу, бо ад касілкі залежыць рытмічная работа ўсёй брыгады: за касілкай ідуць граблі, потымпадборшчык і трактар з прычэпам. Касілка — першае звяно, і яно павінна быць вызначальным.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем