Адзіныя ў раёне

У дзяржаўным прадпрыемстве “Вязаўніца-Агра” ёсць і тысячнікі, і двухтысячнік
Алена Суета.
e.sueta@gzt-akray.by
Віншаванні з дасягнутымі поспехамі працаўнікі гаспадаркі Міхаіл Калячка, Вадзім Вікторчык і Раман Іўчык прымалі на працоўным месцы ў полі. На ўчарашнюю раніцу хлебаробы намалацілі 1 142 тоны зерня і рапсу.
— Люблю шчыраваць на ніве, па душы мне гэты занятак, — расказвае Міхаіл Мікалаевіч. — Яшчэ ў школьныя гады дапамагаў тату-механізатару рамантаваць тэх-ніку, а потым і ўраджай убіраць.
Ёсць у мужчыны і ўласная гаспадарка. Разам з жонкай трымаюць курэй і свіней, даглядаюць агарод. А вольны час працаўнік бавіць на рыбалцы і паляванні.
Вадзіцель сельгаспрадпрыемства Раман Іўчык вядомы не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Некалькі гадоў запар ён значыцца ў перадавіках. Вось і сёлета не парваў гэты ланцужок, пераадолеўшы знакавы рубеж у дзве тысячы тон. На ўчарашнюю раніцу мужчына перавёз 2 003 тоны зерня і рапсу.