АДКУЛЬ бярэцца МАЛАКО?

АДКУЛЬ бярэцца МАЛАКО?

Нягледзячы на тое, што сёлета сітуацыя з вытворчасцю малака выглядае не лепшым чынам, ёсць на Асіповіччыне фермы, дзе сярэднясутачныя надоі ад каровы значна перавышаюць раённы паказчык. Для гутаркі і запрасілі кіраўнікоў паспяховых аб’ектаў жывёлагадоўлі падзяліцца “малочнымі” сакрэтамі.
Валянціна КАЛЯЧКА, в.а. загадчыка МТФ “Цэзарова” СВК “Калгас “Новы шлях”:
— На ферме ў нас працуе толькі 5 чалавек: тры аператары машыннага даення і два даглядчыкі. Таму кожны разумее, што патрэбную работу ніхто, акрамя яго, не выканае. Вось нікога і не трэба прымушаць — людзі стараюцца не падвесці. Важны стымул і матэрыяльная аплата працы. Разлік просты: больш надоім — больш атрымаем грошай. Ну і, безумоўна, стараемся выконваць рацыён і распарадак дня, доім кароў тры разы — у 5.15, 11.30 і 18.30. Канечне, сочым і за станам здароўя жывёлы.
Галіна КОЗАРАВА, загадчыца МТФ “Пратасевічы” ААТ “Асіповічыаграпрамтэх-забеспячэнне”:
— Па выніках 9 месяцаў сярэднясутачныя надоі ад кароў па нашай ферме склалі 14,7 кілаграма. У двух памяшканнях утрымліваецца 800 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку дойны статак — 205 галоў. Робіць на ферме 20 чалавек, сярод якіх шэсць аператараў машыннага даення. Лічу станоўчым фактарам, што ўсе працаўнікі — мясцовыя. Вялікі плюс і наяўнасць на ферме свайго ветурача і асемянатара. Гэта дазваляе вырашаць многія пытанні з дапамогай спецыялістаў на месцы, прычым — хутка. Якаснаму даенню садзейнічае напаўненне груп: колькасць кароў не перавышае рэкамендуемых норм. Гэта значыць, кожнай рагулі будзе адведзена дастаткова часу і ўвагі. Ну і элементарнае: жывёла заўсёды павінна быць накормлена. Адкуль можа ўзяцца малако, калі каровы недагледжаныя? Вось за гэтым і сочым.
Святлана ГАЎРЫЛЕНКА,
загадчыца МТФ “Вяззе” СВК “Калгас “Авангард”:
Дысцыпліна — вось неабходная ўмова для атрымання высокіх надояў. Гэта значыць — своечасова пакарміць, напаіць, падаіць, выпусціць на прагулку жывёлу. Плюс — выкананне санітарных умоў, захаванне аптымальнага рацыёну. Дарэчы, наконт апошняга. Зараз дойным рагулям, якіх у нас чатыры сотні, даём сянаж, буракі, кармавую салому, сена, рапсавы шмых, па 4 кілаграмы канцэнтратаў на дзень, соль, дабаўкі “ТОСА” для высокапрадукцыйных кароў. Тэхналогіі кармлення існуюць нездарма, і калі іх добрасумленна выконваць, то і вынікі адчуваюцца хутка. У многім арганізацыя работы на комплексе абумоўлена наяўнасцю даільнай залы “Ёлачка”. Напрыклад, даяркам няма патрэбы хадзіць па ўсяму памяшканню з апаратамі, бо жывёлу ў залу прыганяюць даглядчыкі. Больш таго. “Ёлачка” дае магчымасць тром аператарам падаіць такую колькасць кароў, з якой пры іншых умовах справіліся б толькі чалавек 6-8. I апошняе: на ферме няма рэчаў няважных, дробязных. Калі штосьці “забуксавала”, чакай непаладак ва ўсім працэсе.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем