Аб ходзе спраў на асіповіцкіх палетках расказаў намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Сідоранка

Аб ходзе спраў на асіповіцкіх палетках расказаў намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Сідоранка

Дажынкі — гэта не проста свята. Гэта асаблівы час, каб падвесці вынікі зробленага за сезон і задумацца аб планах

Якраз той выпадак, калі завяршэнне справы становіцца асновай для новага пачатку. У гэтым, мабыць, і прывабнасць сельскай працы — у непарыўнасці працэсу, а таксама ў тым, што кожны новы сезон актывуе матрыцу новых магчымасцяў і спадзяванняў.

Напярэдадні раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі аб ходзе спраў на асіповіцкіх палетках расказаў намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Сідоранка:

— Наш профіль заставаўся такім жа, як і ў ранейшыя гады, — вытворчасць збожжа і зернебабовых культур, кукурузы. Зразумела, хлебу заўсёды надаецца асаблівая ўвага. Здабыткі сёлета маем такія: валавы збор збожжа — 16 200 тон, што складае 125,7% да леташняга ўзроўню. Сярэднераённая ўраджайнасць — 20,7 цэнтнера з гектара, і гэта плюс 3,5 ц/га да мінулагодняга. Тут варта падзякаваць фермерска-сялянскім гаспадаркам, якія ўнеслі сваю лепту ў гэты паказчык.

Мяркую, у кожнага працаўніка сельгаспрадпрыемстваў ёсць разуменне, што атрыманыя вынікі — далёка не мяжа нашых магчымасцей. Бывала, выспяваў на нашых нівах і больш важкі колас, а значыць, ёсць да чаго імкнуцца заўтра. Тым не менш і кіраўнікамі гаспадарак, і аграномамі, і механізатарамі, і вадзіцелямі, і працаўнікамі зернетакоў было шмат зроблена, каб вырасціць і дапрацаваць ураджай. Тут прэтэнзій няма.

Найлепшых вынікаў дасягнула ААТ “ВязаўніцаАгра” — кожны гектар у гэтай гаспадарцы ўрадзіў па 21,3 цэнтнера, атрымана 126% да паказчыкаў мінулага года. Намалочана 5 630 тон. На другім месцы па ўраджайнасці — ААТ “Ясеньскае”: 21,1 ц/га, а да леташняга гэта 162,3%. Вал — 2 076 тон.

Калі браць у разрэзе культур, тут належную ўвагу варта аддаць пшаніцы. У ААТ “ВязаўніцаАгра” яна ўрадзіла па 27,3 ц/га, у “Авангард-Ніва” —            27 ц/га, “Ясеньскае” — 23,6 ц/га. У агульным намалочана 5 400 тон пшаніцы.

У ААТ “ЖорнаўкаАГРА” найлепшым чынам паказала сябе трыцікале — 41 ц/га, у “Авангард-Ніве” авёс даў 40,1 ц/га. Вось і трэба думаць аб тым, як размяркоўваць карту палёў, каб мець ад зямлі максімальную аддачу.

Дзяржаўны заказ раёнам быў выкананы своечасова і ў поўным аб’ёме: перапрацоўшчыкам для гэтых мэт дастаўлена 2 680 тон збожжа.

Станоўчую ролю на жніве сыграла новая тэхніка. На нівах працавалі ў тым ліку тры новыя камбайны: у ААТ “Ясеньскае”, “Авангард-Ніва” і “ВязаўніцаАгра”. Усяго ж было задзейнічана 27 камбайнаў. Увогуле, не ўлічваючы розныя прычапныя агрэгаты, парк гаспадарак папоўніўся яшчэ трыма энерганасычанымі трактарамі “Беларус 3522”, адным “Беларусам 622”, кормаўборачным камбайнам КВК-800, самаходным апырсквальнікам “Раса”.

Важнай задачай была і  корманарыхтоўка. Патрабавалася назапасіць не менш за 27,5 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў на карову. На сёння маем 22,4 ц.к.а., і гэта на 0,3 ц.к.а. больш, чым на адпаведную дату летась. Сенажу нарыхтавана 54,1 тысячы тон, сіласу — 52,4 тысячы тон. Закладка сіласу з участкаў, якія прыгодныя для гэтага, працягваецца і зараз. Кукуруза ўдалася не асабліва шыкоўная, але, мяркую, з заданнем справімся. Станоўчы фактар — лагоднае надвор’е, траншэі запаўняліся ў спрыяльных умовах, што гарантуе добрае захаванне масы.

Практыка апошніх гадоў паказала, што на асіповіцкіх палетках больш мэтазгодна вырошчваць азімыя культуры. Гэтага і прытрымліваемся. Азімы клін на зерне і зялёны корм пад ураджай 2026 года атрымаецца не меншым, чым летась. Сёлета патрабавалася засеяць   5 470 гектараў, тады як мінулай восенню гэта былі плошчы ў 5 231 гектар.

Сельскія жыхары ведаюць, што праца на палях не спыняецца практычна круглы год. Паралельна з сяўбой азімых падымаецца зябліва, праводзяцца іншыя неабходныя   апрацоўчыя работы.

У вырошчванні культур кожны тэхналагічны крок мае сваю значнасць, што ў выніку і дае станоўчы эфект. І важны ўклад у агульную справу на сваім участку кожнага працаўніка. Якім бы элітным не было насенне, якой бы сучаснай і функцыянальнай не лічылася тэхніка, немагчыма дасягнуць добрых вынікаў без чалавечых рук і старання. Як ні круці, а галоўны рэсурс — гэта людзі. І ўсе здабыткі — дзякуючы чалавеку.

Шчыра віншую ўсіх хлебаробаў з “Дажынкамі”! Мена-віта ваша работа забяспечвае сапраўдны дабрабыт беларусаў. Не існуе больш важ-  най матэрыяльнай рэчы, чым хлеб.

Здароўя ўсім, працоўнага запалу, сямейнай утульнасці і ўрадлівай моцы роднай зямлі! Разам будзем імкнуцца да новых працоўных перамог.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 20 апреля для всех знаков Зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 19 апреля

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

Около 30 тысяч деревьев высадили в Осиповичском районе

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 апреля

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость