12 снежня ў сельгаспрадпрыемствах Асіповіччыны прайшоў дзень жывёлавода

12 снежня ў сельгаспрадпрыемствах Асіповіччыны прайшоў дзень жывёлавода

На фермах гаспадарак працавала 5 інфармацыйных груп. Пытанні абмяркоўваліся розныя: ход зімовага стойлавага перыяду, вытворчыя планы на будучы год, бытавыя ўмовы на сельгасаб’ектах.

Старшыня райвыканкама Павел Налівайка ўзначаліў групу, якая наведала галоўную МТФ філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” ў Вязычыне. Вызначальным у малочнай вытворчасці робатызаваны комплекс можна назваць па праву: каля 40% малака гаспадаркі доіцца менавіта тут. Зараз штодня з фермы № 7 здаецца малочнаму перапрацоўшчыку каля 16 тон сыравіны. На комплексе справы ідуць дастаткова паспяхова: за студзень-лістапад ад кожнай рагулі, якіх больш за 180, атрымана па 8161 кілаграму малака — на 1643 кг больш леташняга паказчыка. Галоўным фактарам, які паўплываў на змяненне сітуацыі ў лепшы бок, стала мэтанакіраваная комплексная работа, дакладнае выкананне ўсіх тэхналагічных рэгламентаў.

Кіраўнік раёна ў гутарцы з калектывам звярнуў увагу на важнасць малочных здабыткаў. Нездарма гэты прадукт, які можа даваць прыбытак круглы год, называюць “белым золатам”: у тым жа філіяле малако складае больш за 70% выручкі. Была звернута ўвага на санітарны стан памяшканняў і тэрыторыі, наяўнасць кармоў і іх якасць, асемяненне кароў. Неабходна весці інфармацыйную работу, каб людзі ведалі не толькі вынікі сваёй працы за пэўны перыяд, але і канкрэтнае заданне, якое перад імі стаіць. Словам, размова вялася грунтоўная і рознабаковая.

Удзельнікі сустрэчы скарысталіся зручным момантам, каб задаць старшыні райвыканкама і хвалюючыя іх пытанні. Напрыклад, у аграгарадку Свіслач існуюць пэўныя праблемы з водазабеспячэннем. Вялася гаворка і аб складанасцях узяць талон да ўрача ў райпаліклініцы, цікавіліся “белшынаўцы” новым спартыўным комплексам “Жамчужына”.

Пры развітанні кіраўнік раёна пажадаў калектыву фермы новых здабыткаў у новым годзе і, галоўнае, каб запал да працы з цягам часу толькі ўзрастаў. Жаданне мець добрыя вынікі — важны фактар на шляху да поспеху.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем