Рубрика: вопрос-ответ

Рубрика: вопрос-ответ
Калі прыехаў на дачны ўчастак, выявіў, што ўзламаны замок уваходных дзвярэй: у доме нехта начаваў. Якія меры прыняць?
Адказвае ўчастковы інспектар Ігар Кандалаў:
Звярніцеся ў РАУС па лініі 102 або да ўчастковага інспектара (адзіны дзень прыёму — серада). У выпадку адсутнасці факта крадзяжу маёмасці вінаватую асобу прыцягнуць да адказнасці па артыкуле 202 Крымінальнага кодэксу краіны; калі крадзеж шляхам пранікнення ў жыллё адбыўся, то будзе ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205.