Правапарадак

Правапарадак

Вольны час — у бяспецы

Зараз супрацоўнікі міліцыі надаюць асаблівую ўвагу месцам адпачынку, дзе нярэдка здзяйсняюцца злачынствы і адміністрацыйныя правапарушэнні. Найбольш часта гэта распіццё алкагольных напояў і піва, дробнае хуліганства, купанне і развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах.

— Падобныя дзеянні міліцыя нацэлена спыняць, таму парушальнікі рызыкуюць быць прыцягнутымі да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, — нагадвае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Налівайка. — Так, у адпаведнасці з арт. 19.3 КаАП распіццё спіртнога, у тым ліку піва, у грамадскім месцы або з’яўленне там у нецвярозым выглядзе пагражае накладаннем штрафу ў памеры да васьмі базавых велічынь. Абраза — наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме, — цягне накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь; дробнае хуліганства — ад дзвюх да 30 БВ або адміністрацыйны арышт, грамадскія работы. Па арт. 18.18 парушэнні правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку пагражаюць штрафам у адну базавую. Развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах згодна з арт. 16.41 можа карацца штрафам да 12 базавых велічынь.

За купанне ў забароненым месцы ў адпаведнасці з арт. 24.42 накладаецца штраф ад адной да трох базавых. Каб пазбегнуць няшчаснага выпадку на вадзе, не ўжывайце спіртныя напоі падчас купання, уваходзьце ў ваду на неглыбокім месцы, знаходзьцеся ў ёй не больш за 10-15 хвілін.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость