І праз пяць гадоў пакаранне непазбежна

Судовыя эксперты дапамаглі раскрыць крадзеж маёмасці з прыватнага дома

Калі 65-гадовая асіпаўчанка прыехала ў свой дачны дом, спачатку ўбачыла  нехарактэрны беспарадак, а пасля — разбітае акно, чужы нож на кухні, прапажу прадуктаў харчавання і некалькіх бутэлек гарэлкі. Жанчына звярнулася ў РАУС.

На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Падчас агляду дома спецыяліст Асіповіцкага міжрайаддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз канфіскаваў сляды рэчыва бурага колеру на стальніцы ў памяшканні кухні, дзе невядомы зламыснік разбіў акно, каб пранікнуць у дом.

Канфіскаваны змыў рэчыва паступіў на генетычнае даследаванне ва ўпраўленне ДКСЭ па Магілёўскай вобласці. Пры праверцы выяўленых генетычных характарыстык эксперты ўстанавілі, што біялагічны матэрыял паходзіць ад 40-гадовага жыхара Асіповіччыны. Вынікі праведзенай судовай генетычнай экспертызы пацвердзілі, што кроў, канфіскаваная на месцы злачынства, менавіта названага мужчыны.

Асіповіцкім міжрайаддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа. Падазронага затрымалі, і той даў прызнальныя паказанні ў здзяйсненні крадзяжу з дома пацярпелай. Таксама мужчына паведаміў, што ў гэты ж дом ён пранікаў і выкрадаў маёмасць яшчэ ў 2017-м, аднак на працягу пяці гадоў кра-дзеж заставаўся нераскрытым — пакуль падазроны не вярнуўся на месца злачынства зноў, у гэты раз пакінуўшы свае сляды.

Аляксей Навіцкі,

начальнік Асіповіцкага міжрайаддзела ДКСЭ.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Из фонда Президента выделено более 3,6 млн рублей на реставрацию храмов в Жировичах и Будславе

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем