Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 169 правапарушэнняў, да адказнасці ў тым ліку прыцягнуты 38 пешаходаў і веласіпедыстаў, два з якіх п’яныя; пяць бяспраўнікаў; нецвярозы вадзіцель, чатыры, што не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу, два і восем — парушылі правілы абгону і перавозкі дзяцей у аўтатранспарце адпаведна.

Падчас учарашняга спецыяльнага мерапрыемства “Фільтр” АДАІ РАУС спынена 33 парушэнні правіл дарожнага руху, у тым ліку два — правіл перавозкі дзяцей і па адным — правіл перасячэння чыгуначнага пераезду і парушэнне ПДР службовай асобай.

Зарэгістравана восем ДТЗ. Днём 28 кастрычніка ў вёсцы Жыцін пад коламі аўтамабіля Hyundai апынуўся пяцігадовы хлопчык, які, па папярэдніх даных, выбег на праезную частку з-за прыгараднага аўтобуса. Дзіця з цяжкімі траўмамі шпіталізавана. Па факце здарэння распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК краіны (парушэнне правіл дарожнага руху, што пацягнула па   неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). 29 чысла ў 6.50 на 98 кіламетры трасы Мінск-Гомель 35-гадовы жыхар Бабруйскага раёна, кіруючы аўтамабілем Toyota, наехаў на асіпаўчаніна, які перасякаў праезную частку дарогі ў неналежным месцы і не быў абазначаны святлоадбіваючымі элементамі. У выніку ДТЗ мужчыну прычынены пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём. Абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.

Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены два факты дробнага крадзяжу, грамадзянін, што ў нецвярозым выглядзе з’яўляўся ў грамадскіх месцах, затрыманы парушальнік правіл дарожнага руху.

РАНС нагадвае: не ўключайце ў адну разетку адначасова некалькі электрапрыбораў; сыходзячы з дома, не пакідайце іх у рэжыме чакання; выконвайце інструкцыю па ўжыванні электратэхнікі; перыядычна правярайце спраўнасць электраправодкі.

ІАЖіРС складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл палявання і незаконную транспарціроўку драўніны.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 15 июня для всех знаков Зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем