Высокія ўзнагароды

з рук міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Вашчанкі атрымалі днямі лепшыя выратавальнікі Магілёўскай вобласці.
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў медалямі “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый” узнагароджаны камандзіры аддзяленняў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Асіповіцкага РАНС прапаршчык унутранай службы Васіль Зінавенка і старшы сяржант унутранай службы Сяргей Iотка.
