Падраздзяленне маленькае — справа вялікая

Падраздзяленне маленькае — справа вялікая

Пажарны аварыйна-выратавальны пост № 13, дыслакаваны ў в. Радуцічы, у 2014 годзе прызнаны лепшым аварыйна-выратавальным падраздзяленнем Асіповіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Сярод 98 ПАВП вобласці па выніках года займае 7 месца.

На Радуціцкім ПАВП сёння нясуць кругласутачную службу 7 чалавек: камандзіры аддзяленняў Мікалай Хораў, Уладзімір і Сяргей Дубовікі, вадзіцелі Васіль Прушкоўскі, Міхаіл Педзін і Аляксандр Шляхцін.

rochs-radutichi
Аляксандр Шляхцін, Максім Пухоўскі і Уладзімір Дубовік дэманструюць начальніку РАНС Ігару Логвіну якасці камбінаваных ручных нажніц КНР-80

pozharnyie-v-radutichah

— Не так даўно пайшлі на заслужаны адпачынак нашы аксакалы, — расказвае начальнік паста Максім Пухоўскі, які кіруе падраздзяленнем з 2012 года, вадзіцелі Іван Жытнік і Дзмітрый Вараб’ёў. Яны неслі службу на ПАВП з моманту яго стварэння, а зараз самы «стары» Валодзя Дубовік, які служыць з 2008 года. У жніўні ў калектыў уліўся Аляксандр Шляхцін. Нягледзячы на тое, што хлопцы досыць маладыя, усе адукаваныя і падрыхтаваныя спецыялісты. Падраздзяленне ўкамплектавана сучасным аварыйнавыратавальным інструментам і дзвюма пажарнымі аўтацыстэрнамі: 2,5-тоннай на шасіЗІЛ-131” і нядаўна атрыманай 5-тоннай на базеМАЗ”. Апошняя разлічана на 15 хвілін бесперабойнай работы, што важна пры ліквідацыі пажараў у сельскай мясцовасці.

З пачатку 2013 года на кожным ПАВП вядзецца кніга аператыўнаслужбовай дзейнасці, дзе фіксуюцца ўсе выезды на пажары. Толькі за гэты час асабовы склад і тэхніка ПАВП-13 прыцягваліся да тушэння агню 36 разоў, апошні — 9 снежня. Зона выезду падраздзялення ахоплівае вялікую тэрыторыю, таму давялося неаднаразова прымаць удзел у тушэнні пажараў у Асіповічах, чатыры разыу Верайцах, двойчы — у Дараганава. Ліквідавалі надзвычайныя сітуацыі ў Дзераўцах і Карытным, не раз выязджалі і за межы раёна.

Акрамя кругласутачнага дзяжурства, разам з сельвыканкамам правяраем супрацьпажарны стан дамоў і адміністрацыйных будынкаў, вядзем тлумачальную работу. Часта сустракаемся з навучэнцамі Дараганаўскага вучэбнапедагагічнага комплексу: нагадваем правілы бяспечных паводзін, расказваем аб прафесіі пажарнагавыратавальніка. Асаблівая ўвага адзінокім састарэлым людзям, якіх на сяле нямала: калі трэба, дапаможам і батарэйку ў АПА замяніць, і печку ў парадак прывесці. Справа быццам бы невялікая, але ў бяспецы дробязей не бывае.

Аповед аб буднях падраздзялення працягвае Уладзімір Дубовік:

Кожная раніца радуціцкіх выратавальнікаў пачынаецца са змены варты: пасля двухдзённага адпачынку на службу заступае чарговае аддзяленне ў складзе камандзіра і вадзіцеля. Распарадак дня строгі: інструктаж, навучальныя заняткі, трэніроўкі, абслугоўванне тэхнікі і абсталявання. Вядома, ёсць месца для абеду і вольнага часу: суткі знаходзіцца на  пасту ў стане пастаяннай гатоўнасці зусім не проста. Вольны час, дарэчы, апошні год аддавалі, у асноўным, рамонту памяшкання. Зрабілі нямала: адрамантавалі санвузел, мадэрнізавалі сістэму ацяпленнязараз ёсць гарачая вада, і супрацоўнікі пасля працы могуць прыняць душ. Для падтрымання выдатнай фізічнай формы сваімі рукамі зрабілі трэнажоры: тут ініцыятарам стаў брат Сяргей, які і займае месца “пазаштатнага трэнера” нашага ПАВП.

Разам з Уладзімірам на дзяжурства заступіў вадзіцель Аляксандр Шляхцін:

— Хоць на службе ў МНС нядаўна, з тэхнікаймаю 16 гадоў вадзіцельскага стажупраблем не было, а з пажарным абсталяваннем дапамаглі разабрацца таварышы. Адносіны з калегамі склаліся адразу: атрад невялікі, і была магчымасць адразу з усімі добра пазнаёміцца. Чалавечыя адносіны, мяркую, і ёсць галоўнае ў нашай рабоце: заўсёды можа здарыцца неспадзяванае, таму мужчынскае сяброўства, узаемадапамога, пачуццё локця абавязкова павінны прысутнічаць.

…За год на тэрыторыі, замацаванай за пастом, не адбылося ні аднаго пажару — і гэта лепшы доказ выдатнай работы маленькага падраздзялення, якое выконвае вялікую і патрэбную справу забеспячэння бяспекі.

Соф’я САВАЙТАН.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость