О пожарной безопасности рассказывает начальник РОЧС Игорь Логвин

О пожарной безопасности рассказывает начальник РОЧС Игорь Логвин

У якім стане знаходзіцца ваша печ ці кацёл? Ці маюць дзеці доступ да запалак? Шмат часу надаеце прафілактыцы ўзгаранняў? Такія пытанні павінен задаць сабе кожны. А як ідуць справы з супрацьпажарнай бяспекай у раёне? Расказвае начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар ЛОГВІН:

– Не аднойчы ўжо казалі: лягчэй бяду папярэдзіць, чым потым спраўляцца з наступствамі. Але, нажаль, не заўсёды землякі карыстаюцца гэтым правілам, што часам прыводзіць да самых сумных вынікаў. Так, на працягу бягучага года адбылося ўжо 4 здарэнні, на якіх пагіблі людзі. Тры пажары такога кшталту зарэгістраваны ў вёсках Залессе, Лучыцы, Углата. Прычыны – парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога атаплення і неасцярожнае абыходжанне з агнём… Яшчэ адна смерць – зусім нядаўна: ўзарваўся газавы кацёл, што пацягнула за сабой гібель 65-гадовага мужчыны.

Усяго за студзень-верасень 2017 года на Асіповіччыне адбылося 32 пажары, з якіх 10 – непасрэдна ў горадзе. І амаль усе – у жылым сектары. 2 земляка траўміраваны падчас надзвычайных здарэнняў (за аналагічны перыяд 2016 г. – 1), знішчана 10 збудаванняў і 2 адзінкі тэхнікі. Як у мінулым годзе, так і сёлета сярод прычын пажараў лідыруе неасцярожнае абыходжане з агнем – па 13 выпадкаў. Падводзяць людзей і пячное ацяпленне, і электрагаспадарка. Акрамя таго, за бягучы перыяд мы зарэгістравалі 5 узгаранняў, якія справакавала свавольства дзяцей з агнём, а ў мінулым годзе – толькі 1.

Як бачым, усё гэта – так званы чалавечы фактар. 2 пажары, звязаныя з праяўленнем сіл прыроды, здарыліся толькі ў 2016 годзе, але гэта хутчэй выключэнне. Канечне, правілаў пажарнай бяспекі шмат, асабліва зараз, у асенне-зімні ацяпляльны перыяд. Але ўсе яны цалкам выканальныя, нескладаныя і ўсім вядомыя. І ў чарговы раз рэкамендую ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі – не аднойчы яны ратавалі жыццё, здароўе і маёмасць грамадзян.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем